У фінальным заплыве на 100 метраў брасам беларуская плыўчыха Аліна Змушка паказала вынік 1:06.54. Гэтага хапіла толькі для таго, каб заняць апошняе, восьмае месца.
Алімпійскай чэмпіёнкай на гэтай дыстанцыі стала паўднёваафрыканка Таццяна Сміт, серабро і бронза адпаведна ў кітаянкі Тан Цянцін і ірландкі Моны Макшары.
«У прынцыпе, выступ ацаню на здавальняюча. Абнавіла рэкорд Беларусі, — сказала Аліна Змушка каналу @olympicteamby. — У фінале трохі далося ўсё цяжэй, эмацыйна або фізічна — будзем разбірацца. Галоўнае — зрабіць правільныя высновы. Лёгкасці, як у паўфінале, не было. Эмацыйна адчуваю сябе добра, мяне падтрымліваюць, таму цяпер трэба рыхтавацца да наступнай дыстанцыі. 200 м таксама плаваю добра», — адзначыла Аліна Змушка.
Сёння раніцай таксама пачала свае выступленні іншая беларуская плыўчыха, Настасся Шкурдай. Праўда, без асаблівага поспеху. На дыстанцыі 100 метраў на спіне яна ў кваліфікацыйным заплыве паказала вынік 1.00,94 секунды і далей, у паўфінал, не прайшла.
Каментары