Спорт

БТ паказала Алімпіяду, хоць у яго няма правоў. Карцінку ўзялі з «Еўраспорту»

Канал «Беларусь 5» вырашыў парадаваць тэлегледачоў поспехам плыўчыхі Аліны Змушкі.

«Беларусь 5» раптам паказаў жаночы заплыў на стометроўцы брасам на Алімпіядзе-2024, хоць у Белтэлерадыёкампаніі няма правоў на трансляцыю гульняў.

Заплыў, па выніках якога беларуска Аліна Змушка выйшла ў фінал Алімпіяды, гледачы маглі ўбачыць выпадкова — падчас аднаго з выпуску навін, заўважыла by.tribuna.com.

Трансляцыю не анансавалі ў праграме перадач. Пры гэтым Заплыў з удзелам Змушкі паказалі не ў навінавым фармаце, а паўнавартасным — з каментатарам «Беларусь 5». Таксама трансляцыю паказалі ў перапынку матчу Кубка Беларусі па футболе

Падчас паказу ў правым верхнім куце размясцілі лагатып спартыўнага сайта ТРК sport5.by. пры гэтым за ім праглядаўся лагатып арыгінальнай трансляцыі — карцінку, мяркуючы па ўсім, узялі ў «Еўраспорту».

Відэа апублікавалі і ў тэлеграм-канале sport5.by.

Фінальны заплыў на стометроўцы брасам з удзелам Аліны Змушкі пройдзе сёння ў 22.25 па Мінску.

Каментары

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы заўважылі чарговую незвычайную гародніну

Добраахвотнік Грот: Твая краіна ў акупацыі, што ты робіш, каб яе вызваліць?77

«Настальгія па няздзейсненай будучыні». Беларускі гурт Molchat Doma выпусціў новы альбом1

«Японскіх шпіёнаў» у Беларусі затрымліваюць не першы раз. Праўда, першая аперацыя скончылася смерцю даносчыка1

Пара з Ліды, каб ашчадзіць на адпачынку ў адной з самых багатых краін свету, прывезла з сабой «ролтаны» і кашы10

УСУ ўпершыню ўжылі супраць расійскай арміі лётаючы аўтамат Калашнікава4

У Мінску прадаецца пентхаус з велізарнай тэрасай на даху1

Аргенціна запытала ордар на арышт Мадура

Як блогер Валерый Руселік схадзіў у Гімалаі і з чым вярнуўся6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →