абноўлена
Маланка ўдарыла ў чатырох чалавек перад галоўным храмам Узброеных Сіл Расіі
У парку «Патрыёт» у Падмаскоўі маланка трапіла ў чатырох чалавек — у двух мужчын і дзвюх жанчын.
Як паведамляе канал «ОИНФО», інцыдэнт адбыўся перад галоўным храмам Узброеных Сіл Расіі.
«Мужчыны засталіся ляжаць на зямлі», — пісалі тэлеграм-каналы.
Адзін мужчына загінуў, паведамілі ў Мінздароўі. Адзін са шпіталізаваных знаходзіцца ў цяжкім стане, астатнія — сярэдняй ступені цяжкасці.
Як піша Mash, маланка ўдарыла ў парасон аднаго з мужчын.
Каментары