Свет1010

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі

На ўсходзе Латвіі ў суботу, 7 верасня, разбіўся расійскі вайсковы дрон. Пра гэта паведаміла латвійскае Міністэрства абароны.

Паводле паведамлення абароннага ведамства, інцыдэнт зафіксавалі ў суботу ў Рэзэкненскім краі на ўсходзе Латвіі.

Адказныя службы працягваюць высвятляць абставіны інцыдэнту, але,

паводле папярэдніх звестак, расейскі вайсковы дрон уляцеў у паветраную прастору Латвіі з тэрыторыі Беларусі.

Латвійскія сілы абароны, у адпаведнасці з працэдурамі, праінфармавалі пра інцыдэнт чыноўнікаў, праваахоўнікаў і камандаванне НАТА. Зараз працягваецца расследаванне інцыдэнту.

Наколькі вядома, гэта першы з пачатку поўнамаштабнага ўварвання выпадак, калі вайсковы дрон Расеі парушае паветраную прастору Латвіі.

Міністр абароны краіны Андрус Спрудс на гэтым фоне падкрэсліў, што Латвіі неабходна працягваць пачатую працу па ўмацаванні ўсходняй мяжы, у прыватнасці развіваць магчымасці супрацьпаветранай абароны і сродкі радыяэлектроннай барацьбы.

Прэзідэнт Латвіі Эдгарс Рынкевічс заявіў аб неабходнасці калектыўнага рэагавання на такія інцыдэнты з расейскімі дронамі, бо «колькасць такіх інцыдэнтаў на ўсходнім флангу НАТА расце», піша «Еўрапейская праўда». 

Каментары10

  • Ах, у елкі
    08.09.2024
    А чаму NATO пасля гэтага інцыдэнту не дашле сваіх салдат, каб выкінуць рашысцкую навалач за Ўрал? Ці яны будуць чакаць, калі адзін з наступных дронаў заб'е людзей?
  • ?
    08.09.2024
    Латвійскія сілы абароны, у адпаведнасці з працэдурамі, праінфармавалі пра інцыдэнт чыноўнікаў, праваахоўнікаў і камандаванне НАТА. /

    Ну і дзе адказ НАТА па Расеі?
    (Пра які нам пастаянна хваляцца літоўцы? Калі хочуць прынізіць беларусаў, што маўляў, беларусы нічога не робяць, а Літву НАТА абароніць).
    Ну вось Расея тэсціруе атаку на Латвію.
  • Хмм
    08.09.2024
    Уся расейская зброя на заходнія краіны будзе "ляцець з Беларусі". То бок праз тэрыторыю Беларусі.
    Гэта відавочна. Мэта Расеі: каб усеудар у адказ прыйшоўся па нашай тэрыторыі, а не па расейскай.
    Усе краіны Захаду прамаўчалі, калі ў студзені 2023 Расея сцягнула свае войскі на тэрыторыю Беларусі для атакі на Украіну.
    І Латвія, краіна НАТА, таксама маўчала.
    Адзін Зянон Пазьняк біў ва ўсе званы, што рыхтуецца вайна. Але яго ніхто не слухаў. І не друкаваў.
    А можна ж было ўсё спыніць на старце. Калі б Захад тады адрэагаваў. Але ён заплюшчыў вочы.

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтарку лозунга «Стоп таракан» адразу асудзілі завочна, а потым вызвалілі па амністыі4

«Гэта бомба!» Пад Лідай жанчына знайшла зайздросную паляну баравікоў1

У Літве на мяжы з Беларуссю пачынаюцца вучэнні НАТА

У Берліне адкрылі самыя высокія арэлі Еўропы ВІДЭА

У Бабруйску жанчына загінула проста на сваёй кухні

Раман Пратасевіч назваў памер свайго заробку як зваршчыка26

Віталь Гуркоў скончыў спартыўную кар'еру19

«Беларусы хочуць сучаснага бацю». Астапеня пра кандыдата ў прэзідэнты, які задаволіць большасць19

У Старым замку ў Гродне знайшлі сцяну часоў Вітаўта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →