Здароўе1919

Прапаганда распаўсюджвае фэйк наконт шкоды ад вакцыны Pfizer

Сцвярджаецца, што вакцыны распрацоўваюцца, каб выклікаць глабальны ўзрыў сардэчна-сасудзістых захворванняў і турба-раку. Што?

Всемирная штаб-квартира Pfizer в Нью-Йорке Сусветная штаб-кватэра Pfizer у Нью-Ёрку Pfizer World Headquarters in New York,
Штаб-кватэра Pfizer у Нью-Ёрку. Фота: Beata Zawrzel/NurPhoto via Getty Images

У тэлеграм-канале «МыБеларусь», які мае амаль 3000 падпісчыкаў, некалькі дзён таму з'явілася відэа, у якім пераказваецца заява былога віцэ-прэзідэнт Pfizer Пітэра Роста (Peter Rost) аб тым, што «вакцына створана, каб выклікаць прыбытковыя праблемы са здароўем, якія кампанія магла б манетызаваць».

Аўтары, спасылаючыся на Роста, сцвярджаюць, што Pfizer спецыяльна распрацоўвае вакцыны, каб выклікаць глабальны выбух сардэчна-сасудзістых захворванняў і турба-раку. Што ў выніку дасць ім мільярды высокадаходных пацыентаў.

Першапачаткова відэа з'явілася ў акаўнце TPV Sean у твітары, які напоўнены допісамі з тэорыямі змовы.

Вось адна цытата з іншага матэрыялу, якая яскрава сведчыць аб поглядах аўтараў:

«Не слухайце Біла Гейтса, буйную фармацэўтыку і асноўныя сродкі масавай інфармацыі, паколькі яны ўдзельнічаюць у аперацыі па яўгеніцы і дэпапуляцыі. Іх неабходна прыцягнуць да адказнасці, каб растлумачыць мільёны смерцяў ад вакцын».

Канал мае каля 32 тысяч падпісчыкаў. Але яго матэрыялы з задавальненнем перапошчваюць сайты і каналы, аўтары якіх таксама вераць у тэорыі змовы.

Belarusians are forced to believe a fake about the harm of the Pfizer vaccine Белорусов заставляют верить фейку о вреде вакцины Pfizer Беларусаў прымушаюць паверыць у фэйк адносна шкоды вакцыны Pfizer
Кадр відэа канала TPV Sean з «выкрыццём» кампаній-распрацоўшчыкаў вакцын

Пачнем з таго, што сам тэрмін «турба-рак» (агрэсіўная форма рака, якая хутка развіваецца) не адносіцца да медыцынскіх і не прызнаны ў навуковай супольнасці. Аднак яго з задавальненнем выкарыстоўваюць у кантэксце тэорый змовы і дэзынфармацыі аб пабочных эфектах вакцын.

Сам Пітэр Рост даўно ўжо не мае адносін да Pfizer. Кампанія, у якой ён працаваў як кіраўнік адзела маркетынгу, звольніла мужчыну яшчэ ў 2005 годзе. Пасля гэтага Рост набыў вядомасць як выкрывальнік, напісаў некалькі кніг, стаў весці блог і кансультаваць па судовых разбіральніцтвах (сам ён прайшоў праз некалькі судоў).

Яшчэ ў 2005 годзе кампанія Pfizer распаўсюдзіла заяву аб тым, што ў Пітэра Роста няма адпаведнай кваліфікацыі, каб гаварыць аб леках.

Адзначым, што кадры з заявамі Пітэра Роста знятыя вельмі даўно. Так, адно выступленне ўвогуле адносіцца да 2004 года.

Што тычыцца вакцын, якія выкарыстоўваюцца пры лячэнні COVID-19, то даследаванне Глабальнай сеткі даных аб вакцынах, якое ахапіла восем краін і 99 мільёнаў вакцынаваных, паказала, што яны эфектыўна абараняюць ад цяжкіх формаў захворвання, смерці і працяглых сімптомаў хваробы.

У той жа час аўтары не хаваюць таго факту, што вакцыны былі звязаны з невялікім ростам неўралагічных, крыватворных і сардэчна-сасудзістых захворванняў.

Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў красавіку 2024 года ў часопісе Vaccine.

Аўтары падкрэсліваюць, што за апошнія тры гады ва ўсім свеце было ўведзена звыш 13,5 мільярда доз вакцын ад COVID-19, што выратавала 1 мільён жыццяў толькі ў Еўропе.

Тым не менш невялікая частка імунізаваных людзей мелі цяжкія пабочныя эфекты, што выклікала спрэчкі аб карысці вакцынацыі. Аднак ні аб якім «глабальным выбуху сардэчна-сасудзістых захворванняў і турба-раку» размова не ідзе.

Каментары19

  • Спутник V
    23.07.2024
    Ковидла, Случилось то что от пфайзера развиваются тромбы загуглите, даже Навальный делал три прививки пфайзером.
  • хайп прошел и вакцины не нужны
    23.07.2024
    Как началась война так моментально ковид отменили. И где счас ваши вакцины ? Как послушное стадо баранов ..
  • Алена
    23.07.2024
    Шмат словаў і літар, прымітыўнай прапаганды, каб у канцы тэкста прызнаць што сам файзер прызнае датычнасць вакцыны да ўсплёску захворванняў на рак і да раптоўных смерцяў. А тое, што вымушаны прызнаць файзер гэта толькі пачатак таго пра што мы будзем назіраць у найбліжэйшы час.

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў3

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Дызайнерка патлумачыла, чаму беларускія брэнды шыюць мала адзення плюс-сайз5

У Брэсце навабранец зрабіў прапанову дзяўчыне падчас прысягі3

Кітайскія хакеры маглі атрымаць доступ да тэлефонаў Трампа і звыш сотні топ-чыноўнікаў ЗША2

«Дынамалёт» не даляцеў да Калінінграда і вымушана вярнуўся ў Мінск2

Падарыў кватэру сваяку, а пасля пашкадаваў. Ці можна адмяніць дагавор?

Фірма, якая належала мадэлі з Мінска, адпраўляла ў Расію брытанскую вайсковую оптыку6

У 52 гады памёр лукашэнкаўскі прапагандыст Дзмітрый Крат15

Блакітнае святло смартфонаў выклікае заўчаснае палавое даспяванне дзяцей — вучоныя2

СБУ паказала рэшткі расійскай ракеты «Арэшнік»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў3

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →