Ці стала болей пасля каранавіруса сардэчна-сасудзістых захворванняў? Вось што заўважылі беларускія дактары
Не дарма ў медыцыне ўвялі тэрмін «посткавідны сіндром».
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/gettyimages-1564589748-61n2v.jpg.webp)
Дырэктарка РНПЦ «Кардыялогія» Наталля Міцькоўская згадала, як у пачатку пандэміі COVID-19 ёй званілі канадскія калегі і расказвалі аб высокіх паказчыках паражэння сардэчна-сасудзістай сістэмы. У той час у беларускіх установах асноўная ўвага надавалася паталогіям лёгкіх, бо менавіта яны былі прычынай значнай смяротнасці.
«У выніку [пандэміі] мы маем праблемы з цэнтральнай нервовай, сардэчна-сасудзістай, імуннай сістэмамі. Відавочна больш высокае захворванне на звычайныя вірусныя інфекцыі ў посткавідны перыяд. Не дарма ў медыцыне ўвялі тэрмін «посткавідны сіндром», —
адзначыла Міцькоўская ў інтэрв'ю на «Беларусь 1».
![Наталля Міцькоўская Natalia Mitkovskaya Наталья Митьковская](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_06/-j1rrw.jpg.webp)
Па словах доктаркі, посткавідны сіндром характарызуецца такімі праявамі, як слабасць, зніжэнне памяці, вынослівасці фізічных нагрузак, арытмія.
Міцькоўская дала рэкамендацыі людзям, які хварэлі на кавід. У першую чаргу — весці здаровы лад жыцця:
«Чалавек павінен спыніць курэнне, менш ужываць алкаголь, больш рухацца, бываць на свежым паветры. Гэта банальныя рэчы. Паспрабуйце іх рэалізаваць».
Каментары