Спорт

Вызначыліся патэнцыйныя супернікі мінскага «Дынама» ў 3-м раўндзе кваліфікацыі еўракубкаў. І гэта радуе

Сёння ў Ньёне адбываецца лёсаванне трэцяга раўнду кваліфікацыі еўракубкаў.

Пераможца двухматчавага супрацьстаяння «Дынама-Мінск» — «Лудагорац» у наступным раўндзе Лігі чэмпіёнаў сустрэнецца з пераможцам пары «Лінкольн» (Гібралтар) — «Карабах» (Азербайджан). Матчы запланаваныя на 6-7 і 13 жніўня.

Каманда, што прайграе, сустрэнецца з няўдачнікам пары «Лінкольн» — «Карабах». Матчы пройдуць 8 і 15 жніўня.

Так што ў беларускага клуба неблагія шанцы нарэшце трапіць у групавы раўнд еўракубкаў. Бо ў выпадку паразы ад «Лудагорца», калі ў трэцім раўндзе прайсці «Лінкальн», то еўракубкавая восень — група Лігі Еўропы ці Лігі канферэнцый — гарантаваная. У групавым раўндзе еўракубкаў беларусы не гулялі з 2018 года.

Вынас «Лудагорца» гарантуе як мінімум групу Лігі канферэнцый.

Першы матч «Дынама» — «Лудагорац» пройдзе ў гэту сераду ў Балгарыі. Гульня ў адказ — 31 ліпеня.

А 15-й пройдзе лёсаванне трэцяга раўнду Лігі канферэнцый, дзе патэнцыйных супернікаў дазнаецца пара «Нёман» (Гродна) — «ЧФР» (Клуж).

Нагадаем, што жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» і «Іслач» вылецелі ў першым раўндзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

Каментары

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася14

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася

Усе навіны →
Усе навіны

76-я цырымонія ўручэння «Эмі» запомнілася трыумфам Японіі

Назіраецца рост колькасці аўтобусаў на польскай мяжы

«Міліцыянер цягам усяго працэсу гуляе ў тэлефон». Пачыталі водгукі на беларускія суды3

Роўна 25 гадоў таму бясследна зніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі3

Учорашнюю стральбу ў Фларыдзе кваліфікавалі як замах на Трампа7

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі20

Сбербанк: Расіяне праз тэлефонных махляроў перавялі УСУ больш за мільярд даляраў10

Каля дома Трампа ў Фларыдзе адбылася страляніна. Мільярдэр не пацярпеў4

Трамп: Я НЕНАВІДЖУ ТЭЙЛАР СВІФТ!53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася14

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася

Галоўнае
Усе навіны →