Спорт99

Чарговая ганьба беларускага футбола. «Іслач» вылецела з еўракубкаў, прайграўшы камандзе з Сан-Марына

Беларуская каманда саступіла «Ля-Фіярыце» ў серыі пенальці ў першым раўндзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

Тыдзень таму ў Сан-Марына беларускі клуб перамог з лікам 1:0. Праўда, у аўторак не змог вылецець у Венгрыю, дзе праводзіць хатнія паядынкі. Але «Іслач» прыехала ў Венгрыю а 6-й раніцы ў сераду, таму час на аднаўленне быў.

Сённяшні матч ішоў да нулявой нічыі, але пры канцы другога тайма сан-марынцы забілі і перавялі яго ў авертайм.

Дадатковы час галоў не прынёс, а ў серыі пенальці «Ля-Фіярыта» выйграла 4:2, прычым іх галкіпер адбіў два ўдары беларусаў, а самі сан-марынцы раз трапілі ў штангу.

«Іслач» следам за лідарам чэмпіянату Беларусі «Тарпеда-БелАЗам» вылятае з еўракубкаў ужо на першай стадыі.

«Ля-Фіярыта» — шасціразовы чэмпіён Сан-Марына па футболе, але каманда ніколі не праходзіла ў другую стадыю еўракубкаў. У каманды да сёння былі 22 паразы і тры нічыі. Але беларусы ўмеюць рабіць цуды. 

Сёння ФІФА апублікавала свежы рэйтынг футбольных зборных. Зборная Сан-Марына там займае апошні 210-ы радок, у рэйтынгу еўрапейскіх чэмпіянатаў яны таксама апошнія.

У кваліфікацыі еўракубкаў у Беларусі засталіся два прадстаўнікі.

На наступным тыдні з другога раўнду кваліфікацыі Лігі канферэнцый уступае гродзенскі «Нёман». Яго супернікам будзе румынскі «Клуж».

Прайшло першую стадыю кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў мінскае «Дынама».

У другім раўндзе яго супернікам будзе балгарскі «Лудагорац», але нават калі «Дынама» прайграе, яно будзе мець другі шанец у кваліфікацыі Лігі Еўропы, а потым плэй-оф Лігі канферэнцый.

Каментары9

  • Заўзятар
    18.07.2024
    Збіраем ураджай плённай працы на ніве футбола артылерыста, гранаташтурхальніка і гіравіка.
    Смачна есьці, панове!
  • Mafkees
    19.07.2024
    Сан Марино,Сан Марино-любит сашку с вазелином.
  • Баец ПКК
    19.07.2024
    Всё.Всем уже проиграли.Абсолютное дно в клубном футболе достигнуто.

З'явілася чарговае пацверджанне, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца 23 лютага 2025 года5

З'явілася чарговае пацверджанне, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца 23 лютага 2025 года

Усе навіны →
Усе навіны

Расія каардынавала ў Малі акт адплаты супраць сем'яў паўстанцаў, датычных да атакі на вагнераўцаў1

У Бабруйску аўто правалілася пад асфальт ФОТЫ4

Дачнікі пад Гомелем пратэстуюць супраць арэнды возера. Не абышлося без міліцыі2

Польская студыя прыступае да стварэння новай часткі «Ведзьмара»1

Як аднавіць скуру пасля лета? Асноўныя правілы2

Брату заснавальніка EPAM Сямёну Добкіну прысудзілі 6,5 года строгага рэжыму4

У Маладзечне сілавікоў урачыста засялілі ў новыя кватэры3

У Нарвегіі знайшлі мёртвым кіта, якога лічылі расійскім шпіёнам1

Латушка адказаў тым, хто крытыкуе стратэгію ціску на Лукашэнку13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явілася чарговае пацверджанне, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца 23 лютага 2025 года5

З'явілася чарговае пацверджанне, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца 23 лютага 2025 года

Галоўнае
Усе навіны →