Спорт

Лідар чэмпіянату Беларусі вылецеў з нятопавага еўракубка ўжо на першай стадыі кваліфікацыі

«Тарпеда-БелАЗ» выбыла ўжо ў першым раўндзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый — трэцяга па ранжыру турніру.

Фота: ФК «Тарпеда-БелАЗ»

«Тарпеда-БелАЗ» па суме двух матчаў прайграла малдоўскаму «Мілсамі».

Тыдзень таму ў Венгрыі на хатня-нейтральным полі жодзінцы прайгралі 2:4, а сёння ў Малдове была нічыя 0:0. «Мілсамі» выйшаў у другі раўнд.

«Тарпеда-БелАЗ» пасля першага круга лідзіруе ў нацыянальным чэмпіянаце, дзелячы вяршыню з мінскім «Дынама». У клубаў па 35 балаў, «Дынама» вышэй за кошт дадатковых паказчыкаў.

БАТЭ, дарэчы, толькі на 10-м месцы.

У гэтыя хвіліны «Іслач» прымае на ўмоўна сваім полі ў Венгрыі «Ля Фіярыту» з Сан-Марына. Тыдзень таму «Іслач» выйграла ў гасцях 1:0.

Гродзенскі «Нёман» возьме старт адразу з другога раўнду Лігі канферэнцый, яго супернікам будзе румынскі «Клуж».

Нагадаем, што чэмпіён краіны мінскае «Дынама» прайшло першы этап кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Супернікам у другім раўндзе будзе балгарскі «Лудагорац».

Усе першыя матчы пройдуць на наступным тыдні.

Каментары

З'явілася чарговае пацверджанне, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца 23 лютага 2025 года2

З'явілася чарговае пацверджанне, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца 23 лютага 2025 года

Усе навіны →
Усе навіны

Брату заснавальніка EPAM Сямёну Добкіну прысудзілі 6,5 года строгага рэжыму4

У Маладзечне сілавікоў урачыста засялілі ў новыя кватэры3

У Нарвегіі знайшлі мёртвым кіта, якога лічылі расійскім шпіёнам1

Латушка адказаў тым, хто крытыкуе стратэгію ціску на Лукашэнку12

Расійскія войскі нанеслі каля дзесяці ракетных удараў па Харкаве3

Мелказёраў: У мяне расплюшчваліся вочы, што мы ніякія не рускія са знакам якасці. Але прымушаць да беларускасці не атрымаецца23

Квіткі на ўсе абвешчаныя 17 канцэртаў Oasis прадалі за лічаныя гадзіны 

Беларускага футбаліста расійскі медыяфутбольны клуб прадставіў як данскога казака1

Нарвежская прынцэса выйшла замуж за амерыканскага шамана5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явілася чарговае пацверджанне, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца 23 лютага 2025 года2

З'явілася чарговае пацверджанне, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца 23 лютага 2025 года

Галоўнае
Усе навіны →