Грамадства99

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Расійскія рэсурсы мяркуюць, што Рыка Крыгера ўзялі ў палон ва Украіне і вывезлі ў Беларусь.

Рыка Крыгер. Фота з ягонага Linkedin

Згодна са звесткамі партала EADaily, Крыгер датычны да дыверсій «у расійска-беларуска-ўкраінскім памежжы». Тады ўстае пытанне — якую ж дыверсію ён мог здзейсніць, калі рэйкавая вайна ў Беларусі даўно не ідзе? Можна выказаць толькі адну здагадку.

Адзіны выпадак дыверсіі ў Расіі, калі пацярпеў беларускі цягнік — а гэта хоць якая юрыдычная прывязка да нашай краіны, — адбыўся ў Бранскай вобласці 1 мая 2023 года. Тады адбыўся выбух беларускага цягніка, які вёз у Расію паліва з Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. Лакаматыў быў знішчаны незваротна, як і чатыры вагоны. Чыгуначнае палатно было значна пашкоджанае.

Скрыншот відэа

На наступны дзень нехта зрабіў яшчэ адну дыверсію ў Бранскай вобласці. А 3 мая сілавікі склалі фотаробат і паведамілі, што чалавек «меў узрост ля 40 гадоў, перасоўваўся на ровары». А Лукашэнка склікаў нараду, каб абмеркаваць тое, як спыніць дыверсантаў.

Фотаробат падазраванага ў выбуху на чыгунцы. Фота: БАЗА

Пасля гэтага на мяжы Беларусі і Расіі фактычна ўзнавілі памежны кантроль, узмацніліся дагляды на беларуска-еўрапейскай мяжы, а чыгунку ахоўвалі сілавікі.

Па звестках таго ж EADaily, Крыгер ваяваў у замежным легіёне ГУР Украіны, які выданне называе «Палком Каліноўскага». Крыгера быццам бы ўзялі ў палон у лістападзе 2023 года і ў выніку выдалі беларускаму боку. Месяц таму грамадзяніна Германіі прысудзілі да расстрэлу.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • Валет
    20.07.2024
    юрик, а вы чего другого ожидали от лукашистского и путинского режимов?
  • Лёгіка
    20.07.2024
    юрик, не шукайце лагічнасці там дзе яе няма (Захаранка забілі марозаўцы, Красоўскі і Ганчар эмігравалі ў Непал, "шахцёрская" самаабарона, "крымскі" рэферэндум і г.д.) Безумоўна тут іншыя мэты, якія большасьць даведаецца цягам часу, ну а асноўным дзеячам і так зразумела. Беларусь зноў разумення манета, Крэмль спрабуе пагадляваць закладнікамі з Захадам (ці абмен, ці нагнятаньне ціску)
  • Dert
    20.07.2024
    По фото роботу искать истинного россиянина- бурята

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску жанчына загінула проста на сваёй кухні

Раман Пратасевіч назваў памер свайго заробку як зваршчыка25

Віталь Гуркоў скончыў спартыўную кар'еру19

«Беларусы хочуць сучаснага бацю». Астапеня пра кандыдата ў прэзідэнты, які задаволіць большасць18

У Старым замку ў Гродне знайшлі сцяну часоў Вітаўта

Настаўнікам масава пішуць махляры — як магла адбыцца ўцечка даных1

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання32

Кітай пачаў маштабныя вучэнні, акружыўшы Тайвань7

Сабаленка наблізілася да першай ракеткі на адлегласць выцягнутай рукі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Галоўнае
Усе навіны →