Грамадства

Актывісту Юрыю Шчучко завочна далі пяць гадоў

Суд Лоеўскага раёна ў парадку спецвытворчасці разглядзеў крымінальную справу ў дачыненні да 45-гадовага Юрыя Шчучко. Суддзя Іван Цалкоў 18 ліпеня завочна асудзіў рэчыцкага актывіста да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша «Вясна».

19.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, рэпрэсіі

Юрый Шчучко

Юрыя Шчучко прызналі вінаватым паводле некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • арт. 188 («паклёп»);
  • ч. 3 арт. 203-1 («незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных»);
  • ч. 1 і 2 арт. 340 («загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы»);
  • ч. 1 арт. 366 («гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, альбо іншай асобы, якая выконвае грамадскі доўг»);
  • ч. 1 арт. 368 («абраза Лукашэнкі»);
  • арт. 369 («абраза прадстаўніка ўлады»);
  • арт. 391 («абраза суддзі альбо народнага засядацеля»).

Па суме ўсіх абвінавачанняў мужчыну асудзілі да пяці гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і шасці тысяч рублёў штрафу. 

Таксама ад Юрыя Шчучко хочуць атрымаць кампенсацыю маральнай шкоды цэлы шэраг цяперашніх рэчыцкіх міліцыянтаў і жонкі некаторых з іх. Гэта 21 чалавек, кожнаму з якіх прысудзілі ад адной да шасці тысячы рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Апроч таго, са Шчучко хочуць спагнаць 3557 рублёў у даход дзяржапарату.

Юрый Шчучко выехаў з Беларусі ў верасні 2020 года. Спачатку ён жыў ва Украіне, дзе займаўся грамадскай дзейнасцю, а пасля ўварвання туды расійскіх войскаў пераехаў у Польшчу.

Каментары

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак28

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Усе навіны →
Усе навіны

IT-прадпрымальнік Ігар Маханёк пра стартапы: Калі вы пішаце мне па-руску, то вы для мяне не свой72

Арына Сабаленка ўвайшла ў топ-5 спартсменак, якія ў 2024 годзе зарабілі найбольш грошай7

У Парыжы ўрачыста адкрылі адноўлены Нотр-Дам ФОТЫ7

У мінскім гіпермаркеце знайшлі тавар са шчодрай зніжкай у 1 капейку ФОТАФАКТ3

«Новы міністр культуры». Найлепшыя твіты тыдня9

У Расіі назвалі вуліцу ў гонар дэсанта, які праваліў сваю аперацыю8

«Мір дзякуючы сіле магчымы!» Зяленскі ў Парыжы сустрэўся з Трампам і Макронам11

«Гэта, магчыма, найлепшае, што можа з імі здарыцца». Трамп пракаментаваў крах расійскай палітыкі ў Сірыі16

«Панікі няма. Ворагі хлусяць». Як асадаўская прапаганда рэагуе на перспектыву падзення ўласнага рэжыму ў Сірыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак28

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Галоўнае
Усе навіны →