Кіно55

Індыя можа здымаць свае фільмы ў Беларусі

Пытанне пакуль толькі ў эканоміцы такіх праектаў.

Постэр да фільма «Байкеры» — рэмэйка «Фарсажа»

Індыя зацікаўлена ў здымках сумесных фільмаў на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта заявіў індыйскі пасол у Мінску Алок Ранджан Джа пасля наведвання кінастудыі «Беларусьфільм», піша ТАСС.

Пасол агледзеў павільёны беларускай кінакампаніі, і ў цэлым тэхнічныя ўмовы яго парадавалі. Пытанне пакуль толькі ў эканоміцы такіх праектаў.

«Мы б аддалі перавагу сумеснай вытворчасці фільмаў. Арэнда абсталявання, арэнда пляцовак — гэта можна зрабіць дзе заўгодна, для гэтага неабавязкова ехаць з Індыі прама сюды», — заявіў дыпламат.

На «Беларусьфільме» паведамілі, што ў найбліжэйшы час зробяць разлікі і падрыхтуюць для індыйскага боку камерцыйную прапанову. А таксама распавялі, што разглядаецца магчымасць арганізацыі Дня індыйскага кіно ў рамках фестывалю «Лістапад» сёлета.

Каментары5

  • Гога
    19.07.2024
    И расплачиваться с "Беларусьфильмом" рупиями как с рашей?! Вот богатство попрет!!!
  • Янка
    19.07.2024
    Гога, no problem. Беларусфильм неўзабаве ператварыцца у найбуйнейшага гандляра гарбатай у Беларусі. Ўсё роўна ў Светафоры Ліптана больш няма
  • Ёсік
    19.07.2024
    Калі прыязджаў будучы бізнэс-партнёр з Індыі ў 2012, паглядзеўшы на нашыя лясы, сказаў, што калісьці і ў іх лесу было шмат, а потым кінуліся яго зьнішчаць. Няма тутака нічога прывабнага для індыйскага кіно.

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш5

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Кашперскі здымае фільм жахаў «Суд мёртвых» па матывах беларускіх судоў2

Стала вядома пра вызваленне 22-гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні8

У Энгельсе Саратаўскай вобласці пасля атакі БПЛА пяты дзень гарыць нафтабаза2

У Бельгіі мясцовых жыхароў заклікалі не выкідаць елкі, а… з’есці іх. Прапанавалі нават стравы6

Швейцарыя заявіла пра гатоўнасць прыняць сустрэчу Пуціна і Трампа па расійска-ўкраінскай вайне 3

Рэйс «Белавія» ў Санкт-Пецярбург праз надвор'е вяртаецца ў Мінск

Не пусціць у хату калядоўніка — дрэнная прыкмета. Як і дзеля чаго калядавалі беларусы1

У Расіі знялі з продажу кнігу пра Варшаўскае гета пасля даносаў Z-актывістаў2

Перад прэзідэнцкімі выбарамі Мінабароны чакае правакацыі з боку «збеглых», якіх «узбройваюць за мяжою»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш5

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш

Галоўнае
Усе навіны →