Спорт

Амерыканец у 14 гадоў стаў самым маладым футбалістам у гісторыі Амерыканскай футбольнай лігі

І фактычна самым маладым футбалістам у свеце.

Каван Саліван (бландын) вітаецца са сваім аднаклубнікам і аднафамільцам Куінам Саліванам. Скрын відэа MLS

Паўабаронца «Філадэльфіі Юніён» Каван Саліван дэбютаваў у паўночнаамерыканскай Галоўнай футбольнай лізе (MLS) ва ўзросце 14 гадоў і 293 дні, пабіўшы рэкорд лігі, паведамляе сайт MLS.

Хлопец выйшаў на замену на 85-й хвіліне ў матчы супраць «Нью-Інглэнд Рэвалюшн» (5:1). Саліван стаў самым маладым гульцом у гісторыі MLS, ён палепшыў дасягненне Фрэдзі Аду, які ў красавіку 2004 года гуляў ва ўзросце 14 гадоў і 306 дзён за «Ды Сі Юнайтэд» (Вашынгтон).

Акрамя таго, Саліван стаў самым маладым гульцом, які калі-небудзь гуляў у прафесійных лігах Паўночнай Амерыкі.

Раней амерыканскія СМІ паведамлялі, што юнаком зацікавіўся «Манчэстэр Сіці». Ён павінен далучыцца да англіскага клуба, калі яму споўніцца 18 гадоў.

Той жа Ламін Ямаль дэбютаваў у складзе «Барселоны» ва ўзросце 15 гадоў 290 дзён.

У англійскай прэм'ер-лізе рэкорд належыць Ітану Нванеры з «Арсенала», які дэбютаваў ва ўзросце 15 гадоў і 180 дзён у верасні 2022 года, але пасля гэтага правёў толькі адзін матч за дарослую каманду.

У гісторыі самым маладым у прафесійным футболе лічыцца Маўрысіа Бальдыўеса, які ў 2009 годзе выйшаў на поле ў складзе балівійскай «Аўроры», калі яму было 12 гадоў і 362 дні (за тры дні да 13-годдзя). У каманды было шмат траўмаваных, і яго бацька — трэнер каманды — выпусціў сына на замену. Хлопчык траўмаваўся ў тым жа матчы і потым доўга не гуляў, вярнуўшыся фактычна ў вялікі футбол у 16 год.

Каментары

З'явілася чарговае пацверджанне, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца 23 лютага 2025 года5

З'явілася чарговае пацверджанне, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца 23 лютага 2025 года

Усе навіны →
Усе навіны

Дачнікі пад Гомелем пратэстуюць супраць арэнды возера. Не абышлося без міліцыі2

Польская студыя прыступае да стварэння новай часткі «Ведзьмара»1

Як аднавіць скуру пасля лета? Асноўныя правілы2

Брату заснавальніка EPAM Сямёну Добкіну прысудзілі 6,5 года строгага рэжыму4

У Маладзечне сілавікоў урачыста засялілі ў новыя кватэры3

У Нарвегіі знайшлі мёртвым кіта, якога лічылі расійскім шпіёнам1

Латушка адказаў тым, хто крытыкуе стратэгію ціску на Лукашэнку13

Расійскія войскі нанеслі каля дзесяці ракетных удараў па Харкаве3

Мелказёраў: У мяне расплюшчваліся вочы, што мы ніякія не рускія са знакам якасці. Але прымушаць да беларускасці не атрымаецца23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явілася чарговае пацверджанне, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца 23 лютага 2025 года5

З'явілася чарговае пацверджанне, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца 23 лютага 2025 года

Галоўнае
Усе навіны →