Дональд Трамп даў інтэрв'ю газеце New York Post пасля перажытага замаху. Па яго перакананні, ён павінен быў быць ужо мёртвы.
«Я не павінен быць тут, я павінен быў быць мёртвы. Доктар сказаў, што ніколі не бачыў нічога такога, ён назваў гэта цудам», — падзяліўся ўражаннямі ад перажытага Дональд Трамп.
Ён расказаў, што менавіта выратавала яго ад смерці. Па словах палітыка, яму дапамагло тое, што ён павярнуў галаву трохі направа, каб прачытаць плакат з надпісам аб нелегальных імігрантах. Стрэл павінен быў быць смяротным, але адарваў яму невялікі кавалак вуха і запырскаў крывёю лоб і шчаку.
Кандыдат у прэзідэнты ЗША таксама распавёў, што, калі агенты Сакрэтнай службы вывелі яго са сцэны, ён усё яшчэ хацеў працягнуць сваю прамову, але агенты сказалі яму, што гэта небяспечна і яны павінны даставіць яго ў бальніцу.
Трамп таксама ўспомніў, што калі яго забіралі са сцэны, то ў яго зляцеў з ног абутак, таму ён крычаў агентам: «Пачакайце, я хачу забраць свой абутак».
Каментары