Свет8484

Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі

Палітыка эвакуявалі з месца падзей.

Так Трамп выглядаў, калі яго выводзілі з месца замаху

Пасля таго, як падчас выступлення Трампа ў горадзе Батлер прагучалі стрэлы, палітык схапіўся за вуха і перапыніў выступ. Затым ён паваліўся пад трыбуну, а потым ахова атачыла і падняла яго.

Цяпер на месцы працуе паліцыя.

@nashaniva Галоўная навіна дня #беларусь #ураган #минск #мінск #буря #погода #тепло #лето ♬ Épico - Leonardo Travensoli

Перш чым яго вывелі з месца замаху, Трамп энергічна павітаў сваіх прыхільнікаў. На яго вуху цурчыць кроў, аднак, мяркуючы па энергічным вітанні кулаком, раненне не цяжкае.

Поўная версія замаху на Трампа:

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, які праводзіць выхадныя ў штаце Дэлавэр, выходзячы з царкоўнай службы, адказаў на пытанне журналістаў, што яму пакуль не дакладвалі пра гэтае здарэнне.

Трамп, паводле паведамлення The New Times, праходзіць медагляд у бальніцы і сцвярджае, што ён «у парадку».

«Прэзідэнт Трамп дзякуе праваахоўным органам і экстранным службам за іх хуткія дзеянні падчас гэтай агіднай падзеі. Ён у парадку і цяпер праходзіць абследаванне ў мясцовай медыцынскай установе. Больш падрабязная інфармацыя з'явіцца пазней», — гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Дональда Трампа Стывена Чунга.

Інфармацыі пра магчымага стралка пакуль няма. Сакрэтная служба цяпер займаецца пошукам таго, хто страляў, і высвятляе акалічнасці.

Каментары84

  • дочка Максима Дизайнера
    14.07.2024
    аёй-аёй... якая не,,чаканасць..
    https://www.youtube.com/watch?v=h2LG7JXK5mQ - Megadeth - Symphony of Destruction
  • Лiёзна-2
    14.07.2024
    Як пад капiрку.
  • Чарговы цырк
    14.07.2024
    [Рэд. выдалена]

Васкрасенскі заявіў, што 900 палітвязняў напісалі прашэнні аб памілаванні12

Васкрасенскі заявіў, што 900 палітвязняў напісалі прашэнні аб памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Невядомыя факты пра сімвалы Лукашэнкі: сямейныя драмы, падтасоўкі і прамыя фальсіфікацыі

Галоўны трансплантолаг краіны паскардзіўся на беларусаў — жывыя не хочуць аддаваць свае органы23

Стала вядома, колькі машын з ЗША, што замовілі беларусы да санкцый, захраслі ў порце Клайпеды5

КНДР назвала нападзенне УСУ на Курскую вобласць актам агрэсіі і тэрору6

Японская кампанія паказала першы ў свеце штучны інтэлект для навуковых адкрыццяў. Ён адразу паспрабаваў перапісаць свой код8

Лукашэнка: Ва Украіне былі б радыя, каб Расія ўжыла ядзерную зброю20

«Што павінна адбыцца, каб усе гэтыя пеўні зразумелі — збярыся і сыдзі, бо вайна прыйшла». Эмацыйны маналог расійскага чыноўніка з-пад Суджы8

Высветлілася, што помнік Леніну ў Суджы на месцы2

Лукашэнка апраўдваўся на расійскім ТБ за адвод войскаў ад украінскай мяжы13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Васкрасенскі заявіў, што 900 палітвязняў напісалі прашэнні аб памілаванні12

Васкрасенскі заявіў, што 900 палітвязняў напісалі прашэнні аб памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →