Чалавек, які спрабаваў забіць Дональда Трампа, — 20-гадовы Томас Мэцью Крукс, гаворыцца ў заяве Федэральнага бюро расследаванняў ЗША. Такім чынам, ФБР пацвердзіла інфармацыю, раней распаўсюджаную СМІ.
Як паведамляе ФБР, Крукс быў родам з Бетэл-Парку ў Пенсільваніі.
Гэты горад знаходзіцца прыкладна за 70 км ад Батлера, дзе быў здзейснены замах.
«Актыўнае расследаванне працягваецца, і ўсіх, хто валодае інфармацыяй, якая можа дапамагчы следству, просяць дасылаць фатаграфіі ці відэа ў рэжыме анлайн», — сказана ў заяве.
У былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа стралялі ў час выступу ў штаце Пенсільванія.
Трамп атрымаў раненне ў вуха. Нападнік быў застрэлены супрацоўнікамі Сакрэтнай службы. Вядома таксама, што два чалавекі былі параненыя.
Каментары