Украінская разведка ўважліва адсочвае сітуацыю вакол сумесных «антытэрарыстычных» вучэнняў Кітая і Беларусі на тэрыторыі Беларусі, але канстатуе, што дадатковых пагроз і правакацый пакуль няма, заявіў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Андрэй Юсаў у каментары «Украінскай праўдзе».
«Паводле апошніх звестак, ніякіх дадатковых пагроз з боку Беларусі пакуль няма. У прыватнасці, гаворка ідзе пра сапраўды планавыя вучэнні. Зрэшты, расійская дэзынфармацыя традыцыйна можа паспрабаваць выкарыстоўваць любыя падставы для ўзмацнення сваіх пазіцый.
Сілы бяспекі і абароны Украіны безумоўна ўважліва сочаць за сітуацыяй на гэтым кірунку і кантралююць яе», — запэўніў Андрэй Юсаў.
Перад гэтым украінскі Цэнтр нацыянальнага супраціву заявіў, што нібыта атрымаў інфармацыю, быццам беларускія сілавыя ведамствы рыхтуюцца правесці так званыя аперацыі пад чужым сцягам у памежнай зоне з Украінай.
Беларускія і кітайскія вайскоўцы адпрацуюць бой у населеным пункце непадалёк ад мяжы з Польшчай
У Беларусь прыляцелі вайскоўцы з Кітая
Мінабароны закупляе дроны амаль у 30 разоў даражэй за рынкавы кошт
Толькі 8 краін, у тым ліку Беларусь, падтрымалі Расію ў ААН у пытанні вываду расійскіх войскаў з Запарожскай АЭС
Каментары