Грамадства99

З міжнароднай версіі «Яндэкс Картаў» прыбралі беларускую мову

У кампаніі вырашылі адмовіцца ад дублявання тапонімаў на кірыліцы на мясцовых мовах.

Так выглядаюць карты пасля абнаўлення, калі адкрываць іх з-за мяжы: польскія тапонімы дублююцца на польскую мову, а беларускія на беларускую — больш не

«Яндэкс Карты» выпусцілі эксперыментальнае абнаўленне, якое прыбрала напісанне тапонімаў на мясцовых мовах у краінах, дзе распаўсюджаны кірылічны алфавіт.

Абнаўленне пакуль тычыцца рускамоўнай версіі. Паводле агульнага правіла ва ўсіх краінах назвы населеных пунктаў дубляваліся на рускай і мясцовай мове. Цяпер у краінах з кірыліцай, як плануецца, будуць адлюстроўвацца назвы толькі на рускай, пішуць «Известия».

На першым этапе змены закранулі толькі некалькі краін, уключаючы Беларусь, Украіну і Балгарыю. У будучыні спіс будзе папаўняцца ў залежнасці ад водгукаў карыстальнікаў.

«Для расійскіх карыстальнікаў тапонімы ў краінах з кірылічнай пісьменнасцю не маюць патрэбы ў дубляванні на мове арыгіналу, бо маюць амаль ідэнтычнае напісанне. Таму мы адмовіліся ад іх, што палепшыла ўспрыманне карты ў розных маштабах», — заяўляецца ў прэс-службе «Яндэкса».

У кампаніі заяўляюць, што абнаўленне таксама адпавядае прынцыпу транслакальнасці, якога прытрымліваецца сэрвіс — ён адаптуецца пад асаблівасці выкарыстання ў кожнай краіне.

Каментары9

  • Так
    12.07.2024
    Відаць не "какая разница, какой язык", праўда бабарыканцы?
  • Вус
    12.07.2024
    Хутка и межы прыбяруць.
  • Денис
    12.07.2024
    Удаляю Яндекс карты с моего телефона...

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?5

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?

Усе навіны →
Усе навіны

АРІП мяняе правілы доступу ў асабісты кабінет

У Расіі двое дзяцей спалілі верталёт3

З 10 лістапада беларусы будуць заязджаць у Еўрасаюз па новых правілах. Што зменіцца?2

Тэйлар Свіфт абвясціла, каго падтрымае на амерыканскіх прэзідэнцкіх выбарах5

Харыс: Пуцін з'еў бы Трампа на абед6

Пажарныя патушылі пажар на балоце Ельня

Дэбаты Трампа і Харыс. Галоўнае11

180 рублёў за кілаграм, а смак як у елкі: здаецца, знайшліся самыя дарагія цукеркі ў Мінску3

Украінскі футбаліст так хацеў гуляць у Беларусі, што нелегальна пераплыў памежную раку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?5

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?

Галоўнае
Усе навіны →