Грамадства3030

КР падпісала мемарандум з украінскім фондам, заснавальнік якога праславіўся фразай «украінцы заслужылі вайну»

Гэты фонд прапанавала для супрацы блогерка Таццяна Мартынава.

Дэпутаты Каардынацыйнай рады вырашылі не толькі выпусціць заяву з асуджэннем расійскага ўдару па кіеўскай дзіцячай бальніцы «Ахматдзет», але і сабраць грошы на дапамогу ўкраінцам. Узнікла пытанне, на які рахунак збіраць.

Лідарка фракцыі «Хопіць Баяцца» Таццяна Мартынава прапанавала для гэтых мэтаў звярнуцца ў фонд «Омріяна Країна». «Гэта мае сябры, я за іх ручаюся, — патлумачыла блогерка. — У іх звычайна ёсць свабодныя рахункі пад валанцёрскія праекты. Такім чынам мы атрымліваем правераных контрагентаў у Кіеве, мінімізуем страты на пераводах і празрыстую справаздачнасць».

Таццяна Мартынава на дэбатах на «Белсаце»

У выніку сакратарыят Каардынацыйнай рады абвесціў пра рашэнне рэалізоўваць сумесныя праекты з гэтым украінскім дабрачынным фондам. Таццяне Мартынавай даручалі заключыць мемарандум аб супрацоўніцтве.

Але ідэя мемарандума выклікала здзіўленне ў многіх дэпутатаў Каардынацыйнай рады. 

«Скажыце, у нас цяпер КР будзе заключаць мемарандумы з усімі арганізацыямі тыпу НКА і фондамі, з якімі ёсць сувязі і адносіны ў дэлегатаў КР?», — запыталася ў чаце для абмеркавання Святлана Мацкевіч.

«Я не супраць, але якое дачыненне фонд, зарэгістраваны прыватнай асобай ва Украіне, мае дачыненне да дэмакратычных сіл Украіны? Калі мы разглядаем КР як палітычны суб'ект, то падпісанне мемарандуму з фондам выглядае як мінімум дзіўна, асабліва калі ініцыятары не могуць адказаць на пытанні, навошта гэта патрэбна КР», — дадаў сябра кіраўнічай рады Суполкі беларусаў Уроцлава Ян Маркаў.

Мартынава адказала яму: «Як мінімум, каб мець магчымасць і інструменты рэальных дзеянняў для дапамогі ўкраінцам у барацьбе з расійскай агрэсіяй. А не проста пустыя заявы публікаваць, якія ні на што не ўплываюць. Палітычны суб'ект? Ок. На палітыку якой краіны мы можам паўплываць? Палітычная вага КР у свеце пакуль каля нуля. Павысіць яго можна толькі рэальнымі дзеяннямі, якія будуць аб'ядноўваць намаганні беларусаў у канкрэтных кірунках».

Тым не менш дэпутаты пачалі гугліць, што за «Омріяна Країна». Выявілася, што гэта арганізацыя, у якой ёсць двое заснавальнікаў — філосаф-футуролаг Аляксей Талкачоў, а таксама Юліяна Талкачова, якая пазіцыянуе сябе як нейра-энергетычны кінезіёлаг і сэкс-коуч.

Іх фонд уяўляе сабой «глабальны рух пасіянарыяў і стваральнікаў светлай будучыні».

Футуролаг Аляксей Талкачоў. Фота з яго фэйсбука

Аляксей Талкачоў напісаў некалькі кніг, але ў інтэрнэце згадваецца перадусім як аўтар скандальнага выказвання «ўкраінцы заслужылі гэту вайну».

«Цяперашняя вайна з'яўляецца заканамерным наступствам 30 гадоў нашай безгаспадарлівасці, разгільдзяйства, эгаізму, крадзяжу, маральнай дэградацыі і гнілі. Мы пра*ралі краіну, якая ў 1991 годзе па ўзроўні ВУП толькі ў 5-7 разоў саступала Кітаю. Усё спусцілі, раскралі, разбурылі. Нічога і нікога не шанавалі. Чаму так? Таму што «ўрваць сабе», эгаізм, хітрадупасць, «на*раць на ўсіх» стала маральным крэда нашых людзей», — напісаў Талкачоў у сваім допісе ў фэйсбуку ў ліпені 2023 года, на другі год вайны. Яго меркаванне выклікала рэзананс у сацсетках, сабрала каля 50 тысяч рэпостаў.

Каментары30

  • Так
    12.07.2024
    Варта, а нават трэба нагадаць, што Мартынава заўзята выступае за расейскую мову, дзе толькі не бачыць "пазнякоўшчыны" (так называе прабеларускія пазіцыі) і братаецца з "хорошими" расейцамі.

    Адметна, што год таму нават паўтарала стары міф, нібыта Пазняк у духу "чамадан-вакзал-Расія" збіраўся высылаць расейцаў з Беларусі. Абарона сваіх?

    А яшчэ нядаўна ў дыскусіі са спадаром Верамеенкам пачала пужаць "мовным талибаном". Гэта трэмін узяты ад прарасейскіх актывістаў і прапагандыстаў ва Украіне.

    Вось такіх блогераў (ці дакладней блогеркИ) дапусцілі да КР, а частку беларускіх свядомых актывістаў заблакавалі.
  • John
    12.07.2024
    І ў чым ён няправы?
  • Acab
    12.07.2024
    То бок, памкненьне КР збіраць грошы нікога ня зьдзіўляе? Ну і назбіранае перавесьці самой лякарні? Не? Адно спрэчка недзяржаўнай ці дзяржаўнай арганізацыі, а напраўду так ўмоўна мартынаўскім ці ўмоўна латушкаўскім?
    А якая фанабэрыя са статусу квазы дзяржабнасьці.

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль яшчэ на вытворчасці заклаў выбухоўку ў тайваньскія пэйджары для «Хезбалы» — Reuters5

Не пападзіцеся на хітрык. А1 стаў браць грошы за некалі бясплатную паслугу

Пракуратура запатрабавала ад «Яндэкс Музыкі» выдаліць песні гурта Tor Band3

Выйшаў на волю гомельскі журналіст Андрэй Толчын

Яшчэ адна сусветна вядомая спявачка заклікала галасаваць за Камалу Харыс3

СК расказаў падрабязнасці леташняга траўмавання пяці рабочых «Беларуськалія»

Няўклюдны бегемоцік стаў зоркай інтэрнэту ШМАТ ФОТА1

Аперацыя з пэйджарамі была праведзеная раней, бо «Хезбала» западозрыла нешта нядобрае1

Стала вядомая імаверная прычына затрымання Аляксандра Вусіка ў аэрапорце Кракава1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Галоўнае
Усе навіны →