Гульцы зборнай Уругвая пабіліся з фанатамі Калумбіі пасля прайгранага паўфіналу Кубка Амерыкі ВІДЭА
На палях Злучаных Штатаў ідзе да завяршэння Кубак Амерыкі па футболе.
Ноччу ў Шарлоце (Паўночная Караліна) адбыўся другі паўфінал, у якім сустракаліся Уругвай і Калумбія. Калумбія выйграла 1:0, згуляўшы цэлы тайм у меншасці.
Пасля заканчэння сустрэчы адбылася бойка паміж футбалістамі зборнай Уругвая і калумбійскімі заўзятарамі, пры гэтым уругвайцы падчас канфлікту падняліся на трыбуны.
На кадрах бачна, як у бой ідуць лідар «Ліверпуля» Дарвін Нуньес і Рональд Арауха («Барселона»).
Калумбія ўпершыню за 23 гады выйшла ў фінал, дзе згуляе з Аргенцінай Ліянеля Месі. Матч пачнецца а 3-й гадзіне ў раніцу на панядзелак.
Кубак Амерыкі — найстарэйшае міжнароднае спаборніцтва ў свеце. Ён упершыню быў праведзены ў 1916 годзе, г.зн. на 14 гадоў раней за чэмпіянат свету і на 44 гады раней за чэмпіянат Еўропы.
Аргенціна і Уругвай выйгравалі Кубак па 15 разоў, Калумбія толькі аднойчы, у тым самым 2001 годзе.
Каментары