Падчас хапуну на рок-канцэрце пад Пінскам затрымалі сястру байца-каліноўца
Пра затрыманне сястры каліноўца Кірыла Іванова паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, заўважыла «Вясна».
Учора стала вядома, што сілавікі ўварваліся ў намётавы лагер пад Пінскам, дзе моладзь сабралася на рок-канцэрт, і затрымалі 11 чалавек.
ГУБАЗіК, імкнучыся ашальмаваць удзельнікаў мерапрыемства, сцвярджаў, што гэта нібыта была «сходка неапаганцаў-нацыстаў і нефармалаў-сатаністаў».
Каментары