У акцёра былі і іншыя сурʼёзныя праблемы са здароўем — ён перанёс сардэчны прыступ, а таксама інсульт.
Акцёр, рэжысёр і сцэнарыст Ежы Штур (Jerzy Stuhr) памёр ва ўзросце 77 гадоў, паведамляе Польскае радыё.
Ежы Штур быў адным з самых рознабаковых польскіх артыстаў, здольных як на драматычны, так і ў камедыйны рэпертуар.
У тым ліку ён сыграў у фільме «Аматар» Кшыштафа Кеслеўскага і ролю Макса ў «Сэкс-місіі» Юліюша Махульскага.
На постсавецкай прасторы ён вядомы па ролі ў камедыі «Дэжавю» (1989, рэжысёр Юліюш Махульскі) пра тое, як у Адэсу 1920-х прыязджае чыгагскі ганстэр Джон Полак, які трапляе ў розныя недарэчныя і смешныя сітуацыі.
У 2012 годзе акцёр абвясціў, што перамог рак гартані, які ў яго выявілі годам раней. Пасля хваробы ён пачаў актыўна дапамагаць іншым анкалагічным хворым і ўдзельнічаць у сацыяльных кампаніях па прафілактыцы раку.
У акцёра былі і іншыя сурʼёзныя праблемы са здароўем — ён перанёс сардэчны прыступ, а таксама інсульт.
«Ежы Штур быў адным з найвыбітнейшых польскіх актораў кіно і тэатру(…) Мы развітваемся з ім з вялікім жалем, але таксама з удзячнасцю за яго велізарны ўклад у польскую культуру» — напісала Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны на платформе X.
Каментары
Але таксама быў вельмі папулярны фільм Новыя амазонкі. Там мы яго пабачыли раней за Дэжавю
[Новыя амазонкі гэта назва ў савецкім пракаце, арыгінальная назва -- Сэкс-місія -- вэб-рэдактар]
У акцёра былі і іншыя сурʼёзныя праблемы са здароўем… “