У судзе Ленінскага раёна Магілёва 17 чэрвеня вынеслі прысуд жыхару Маладзечна Антону Пугачу. Мужчыну абвінавацілі ў «абразе Аляксандра Лукашэнкі» паводле ч.1 арт. 368 КК РБ і «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК), піша «Вясна».
Справу разглядала суддзя Наталля Панасенка, усе яе акалічнасці пакуль невядомыя.
Вядома толькі, што суд прызнаў Пугача вінаватым і пакараў яго пазбаўленнем волі тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў ва ўмовах агульнага рэжыму.
На дадзены момант мужчына знаходзіцца ў следчым ізалятары Магілёва.
Каментары