Эканоміка

ІП хочуць забараніць займацца любой адукацыйнай дзейнасцю 

На Нацыянальным прававы партале апублікаваны праект зменаў у законы аб адукацыі. Законапраект прадугледжвае шэраг абмежаванняў для індывідуальных прадпрымальнікаў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

На бягучы момант ІП з адпаведнай ліцэнзіяй могуць працаваць у сферы дашкольнай адукацыі. Новым законам гэту магчымасць хочуць прыбраць. Калі змены прымуць, прадпрымальнікі з ліцэнзіяй змогуць працягнуць працу толькі да 31 жніўня 2025 года.

Пасля, каб займацца гэтай дзейнасцю, ім давядзецца трасфармавацца ў юрыдычную асобу. Інакш трэба спыніць дзейнасць. 

Індывідуальныя прадпрымальнікі без ліцэнзіі пакуль могуць аказваць адукацыйныя паслугі для дарослых — ладзіць курсы, семінары і г.д. Калі прапанаваныя змены ў закон ухваляць, такім ІП давядзецца закрыць сваю дзейнасць, бо пераходнага перыяду для іх не прадугледжваецца.

Цалкам азнаёміцца з законапраектам аб змяненні законаў аб адукацыі можна па спасылцы.

Каментары

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава15

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Усе навіны →
Усе навіны

Лёва Бі-2: З мяне жартавалі, што маім дзедам з'яўляецца Аркадзь Куляшоў7

«Адгадай краіну». Найлепшыя твіты тыдня2

«Месца беларусаў, якія працуюць у таксі нелегальна, занялі замежнікі. Пасажыры скардзяцца»12

На наступным тыдні прагназуюць моцны вецер і мокры снег. А ў выходныя надвор'е яшчэ пагоршае1

У Кітаі студэнт зарэзаў у каледжы васьмярых чалавек, яшчэ 17 параненыя1

Адвакат родам з Расіі прапанаваў Трампу стаць яго пасланнікам па Украіне3

Загінуў адміністратар Z-канала з мільёнам падпісчыкаў15

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?38

Робаты-забойцы — патэнцыял новых украінскіх дронаў уражвае8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава15

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Галоўнае
Усе навіны →