Эканоміка1414

Чаму беларускія ўлады асцерагаюцца закрыцця мяжы з Польшчай?

Польшча папярэдзіла, што разглядае магчымасць закрыць рэшту пераходаў на мяжы з Беларуссю. Афіцыйны Мінск адрэагаваў — з заяваў вынікае, што беларускія ўлады не зацікаўлены ў поўнай блакадзе мяжы. Вось чаму.

Цяпер на мяжы з Польшчай працуе адзін легкавы і адзін грузавы пункты пропуску. Ілюстрацыйны здымак. Фота: AP Photo / Michal Dyjuk

Ад прапановы адкрыць «Баброўнікі» да думак пра поўнае закрыццё мяжы адзін крок

За апошнія месяцы рыторыка польскага боку датычна мяжы з Беларуссю змянілася на 180 градусаў. Месяц таму польскі прэм'ер Дональд Туск заяўляў, што Польшча можа аднавіць працу памежнага пункта «Баброўнікі» («Бераставіца»).

«У найбліжэйшы час разгледзім магчымасць адкрыцця памежнага пераходу «Баброўнікі» для пасажырапатоку. Я цалкам падтрымліваю гэта!» — гаварыў Туск 25 мая. 

Не прайшло і месяца, як 22 чэрвеня міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што Польшча разглядае магчымасць закрыць рэшту пераходаў на мяжы з Беларуссю.

На радыкальную змену пазіцыі відавочна паўплываў той факт, што праз некалькі дзён пасля прапановы аднавіць працу «Баброўнікаў» польскія памежнікі атрымалі траўмы, спрабуючы спыніць спробы групы мігрантаў прарвацца праз мяжу.

Адзін польскі салдат, паранены мігрантам на беларускай мяжы, пазней памёр.

Па словах міністра замежных спраў Польшчы, на заклік знайсці і выдаць забойцу памежніка Беларусь адказала абвінавачваннямі. Аднак пасля таго, як Польшча прыгразіла цалкам закрыць рух праз мяжу, рыторыка Мінска змянілася.

Пасля смерці польскага салдата на мяжы пазіцыя ўладаў Польшчы змянілася. Ілюстрацыйнае фота: twitter.com/Straz_Graniczna

Чаму для ўладаў гэта балючае пытанне

Заява міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка сведчыць пра тое, што рэжым не хоча даводзіць сітуацыю да поўнага закрыцця мяжы.

Беларускія ўлады, выглядае, не хочуць поўнага закрыцця мяжы з Польшчай. Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«У гэтых умовах адзіны шлях дээскалацыі — гэта шлях да дыялогу. Калі Польшча да гэтага гатовая, хаця б па пытаннях прыгранічнага супрацоўніцтва, якое згорнута па ініцыятыве польскага боку і іншых еўрапейскіх партнёраў, то мы гатовыя гэтыя тэмы абмяркоўваць. Але, безумоўна, на раўнапраўнай і ўзаемапаважлівай аснове», — казаў Алейнік. 

Хоць не абышлося і без папрокаў у польскі бок. 

З рэакцыі афіцыйнага Мінска можна зразумець, што для ўладаў пытанне закрыцця мяжы з Польшчай балючае.

Рэч у тым, што менавіта «Казловічы» з'яўляюцца асноўнымі варотамі для дастаўкі грузаў у абодва бакі.

Два літоўскія і адзін латвійскія пункты пропуску разам узятыя прапускаюць праз сабе нашмат менш грузавікоў, чым адзін польскі.

«Казловічы» — асноўныя вароты для дастаўкі грузаў у абодва бакі. Фота: t.me/gpkgovby

Так, напрыклад, па стане на 24 чэрвеня, праз «Казловічы» праехала 773 фуры ў адзін бок. 

У той жа час праз «Беняконі» — 98, «Каменны Лог» — 49, «Грыгараўшчыну» — 63. Разам — 210 велікагрузаў. Гэта ў 3,7 раза менш, чым праз адзіны дзейны грузавы пункт пропуску на беларуска-польскай мяжы.

Таму, калі Польшча вырашыць яго закрыць, і без таго складаная сітуацыя з дастаўкай грузаў можа займець катастрафічныя маштабы. 

У такім выпадку грузавікам давядзецца праводзіць у чэргах ужо не тыдні, а месяцы. Гэта, у сваю чаргу, моцна адаб'ецца на кошце дастаўкі, як гэта ўжо адбывалася пасля закрыцця іншых пунктаў пропуску.

Эканоміка патрабуе адкрытых межаў

Эксперт BEROC Анастасія Лузгіна адзначае, што поўнае закрыццё руху грузаў і пасажыраў праз беларуска-польскую мяжу будзе адчувальным для нашай эканомікі.

«Нягледзячы на тое, што Беларусь ужо страціла ранейшыя пазіцыі як транзітная краіна, грузы ідуць як з Еўропы, так і ў Еўропу. Магчымае закрыццё ўсіх пунктаў пропуску на мяжы з Польшчай адаб'ецца на аб'ёмах гандлю, паколькі на пакінутых пунктах пропуску будзе калапс», — лічыць эканаміст.

Поўнае закрыццё польска-беларускай мяжы можа ўдарыць і па прадпрыемствах. Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Таксама могуць пацярпець прадпрыемствы, якім неабходныя розныя кампаненты, сыравіна, абсталяванне, якія пастаўляюцца з Еўропы. Гэта можа прывесці не толькі да падаражэння канчатковага прадукту, але і да зніжэння яго якасці, а недзе, магчыма, і скарачэння вытворчасці.

«Праз адсутнасць фізічнай магчымасці прыняць і адправіць грузы прадпрыемствам, якія яшчэ працуюць з Еўропай, давядзецца пераарыентавацца на Расію і краіны Азіі», — адзначае эканаміст.

Таксама ад закрыцця межаў моцна пацерпіць транспартны сектар — як грузавы, так і пасажырскі. Аўтобусы і маршруткі ў Еўропу будуць вымушаныя скарачаць колькасць паездак.

Сітуацыя закране і так званы памежны бізнэс, які ў Брэсце ўсё яшчэ досыць актыўны.

Кітай супраць эскалацыі

Сярод іншага, трэба разумець, што поўнае закрыццё беларуска-польскай мяжы не адпавядае інтарэсам трэціх краін. У тым ліку такога буйнога гульца, як Кітай.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда нядаўна сустракаўся з кіраўніком Кітая Сі Цзіньпінам і згадваў там Беларусь. Фота: AP Photo / Tatan Syuflana

У МЗС Кітая адзначылі, што спадзяюцца на дээскалацыю канфлікту. 

Анджэй Дуда на нядаўняй сустрэчы з Сі Цзіньпінам закрануў тэму крызісу на мяжы з Беларуссю.

«Кітай спадзяецца, што абодва бакі будуць ставіцца адзін да аднаго з павагай і будуць вырашаць праблему шляхам кансультацый, каб пазбегнуць эскалацыі напружанасці», — адзначылі ў кітайскім МЗС.

Падобныя сігналы даюць надзею, што беларускі бок будзе спрыяць таму, каб мігранцкі крызіс, арганізаваны рэжымам яшчэ ў 2021 годзе, пайшоў на спад.

Каментары14

  • *
    26.06.2024
    Польша не можа самастойна зачыніць мяжу. Я маю на ўвазе мяжу гандлевую. Бо тут - як вы і самі пішыце - есьць інтарэсы трэціх краін. Таму наўрадцьці будзе зачынена прынамсі чыгуначная мяжа. Наконт фураў можа юыць, так бы мовіць - праз сілу, але не сеньня/заўтра. Ну а наконт прычыніць мяжу для нейкага там насельніцтва - тут пытаньняў проста не існуе, на раз-два. І ніхто нават скардзіцца не стане ні з таго, ні з гэтага боку (маю на увазе чынавенства, а не уласна грамадзян). Таму думаю што поўнага пераўтварэньня Беларусі ў ТУПІК пакуль не адбудзецца. Вось каб была Ўкраіна, то пытаньне вырашылась бы даўным даўно, і замуравалі бы тую Беларусь з яе насельніцтвам проста на мёртва
  • Gh
    26.06.2024
    Каб гэты рэжым не хацеў закрыцця мяжы, мог бы весці сябе крыху па-чалавечы і па-суседску. Гэты рэжым не робіць нічога дзеля Беларусі і яе народу, а выключна робіць шкоду нацыянальным інтарэсам і абслугоўвае свайго расейскага памешчыка. Гэта акупацыйны, ганебны, злачынны рэжым які шчыра ненавідзіць беларускі народ і які ёсць прыслуга для расейскіх акупантаў. Мэта аеупантаў ператварыць Беларусь у памыйку лрн-днр з поўнай пустэчай і акупацыяй Беларусі, знішчэння любых перспектыў развіцця і росквіту краіны ды яе народу. Акупацыйны рэжым цалкам працуе на гэта. Аб чым сведчыць ўся злачынная дзейнасць гэтага рэжыму які не мае ніякай самастойнасці і не выконвае ні якіх пытанняў па нацыянальным інтарэсам, а служыць толькі адной сямейкі ды расейскім акупантам, цалкам антыбеларускі і антычалавечы.
  • Захад даўно нас прадаў рускім
    26.06.2024
    *, захад даўно імкнеццад замураваць беларусаў і забыцца

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»7

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Асад паў. Не бойцеся». Як вызваляюць вязняў сумна вядомых турмаў Сірыі6

Пастаянны прадстаўнік РФ аб сітуацыі з Асадам: Расія застаецца вернай сваім сябрам у бядзе9

Асад быў здзіўлены, як дзейнічала яго армія3

Міліцыя будзе ўзмоцнена правяраць вакзалы і цягнікі3

Лесніка са Свіслачы судзяць за каментары ў тэлеграме па шасці крымінальных артыкулах. Яму пагражае да 12 гадоў1

«Не падайце духам, паручык Шпакоўскі». Як беларускія прапагандысты і аналітыкі рэагуюць на падзеі ў Сірыі15

Мінабароны: Беларусь не плануе ствараць наступальных груповак войскаў6

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі3

ЗША нанеслі ўдары па аб’ектах Ісламскай дзяржавы ў Сірыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»7

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Галоўнае
Усе навіны →