У Смаргоні матацыкліст на поўнай хуткасці ўрэзаўся ў легкавік ВІДЭА
ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама паказала кадры, на якіх 18 чэрвеня ўвечары, каля 22:00, у Смаргоні адбылося чарговае ДТЗ з удзелам матацыкліста. 24-гадовы кіроўца Suzuki на велізарнай хуткасці ўрэзаўся ў Volkswagen, за рулём якога знаходзіўся 65-гадовы пенсіянер.
У ходзе расследавання Дзяржаўтаінспекцыя ўстанавіла, што 65-гадовы мужчына, вырашыўшы павярнуць налева, не саступіў дарогу матацыклісту, які ў гэты момант рухаўся па сустрэчнай.
У выніку аварыі матацыкліста даставілі ў бальніцу, дзе яму паставілі адразу некалькі дыягназаў: адкрытая чэрапна-мазгавая траўма і множныя пераломы костак.
Паводле інфармацыі ведамства, матацыкліст знаходзіцца ў рэанімацыі.
Каментары