Кіно55

Зʼявіўся новы беларускі мультсерыял — пра гарадскога хлопчыка, які прыехаў да бабулі ў вёску і не засумаваў там

На беларускамоўнай пляцоўцы Бэйбус сёння выйшаў першы выпуск новага мультсерыялу для дзетак. У ім галоўны герой — 7-гадовы хлопчык Няспайка — прыехаў на канікулы ў вёску, пазнаёміўся з незвычайнымі героямі і пачаў вывучаць беларускую мову.

Што рабіць без інтэрнету ў глухой вёсцы, калі табе ўсяго 7 гадоў і табе цікавыя не куркі каля бабулінай хаты, а супергероі і любімы кампʼютар? Можна, канешне, засумаваць, а можна і новых сяброў знайсці, а разам з імі і прыгоды. 

У кожнай серыі маленькі хлопчык будзе знаёміцца з героямі старажытных беларускіх міфаў і легенд: Марай, Хатнікам, Хапуном і шмат кім яшчэ, будзе вывучаць родную мову крок па кроку, даведвацца пра нацыянальны беларускі касцюм і пачне разумець, як гэта быць сапраўдным беларусам.

 

У першым сезоне запланавана 5 выпускаў мультфільма:

12 чэрвеня 20:00

19 чэрвеня 20:00

26 чэрвеня 20:00

3 ліпеня 20:00

10 ліпеня 20:00

Каментары5

  • Мх
    13.06.2024
    Вельмі добры мульцік! Карысны! А "колхозы" на Беларусі стваралі якраз такі ўсякія рускамірныя "Федзі". Так што самі ў іх і едзьце! У Беларусі пад час панавання беларускай мовы ніякіх "калхозаў" не было! 
  • Gorliwy Litwin
    13.06.2024
    Ну а да чаго яшчэ зводзіцца Белая Рушчына, калі не да шчырай Хтанічнай бабулі? Дадамо да яе трошкі трэш блогераў і ню мадэлек - вось і маем паўнавартасную нац культуру. З Красаўцамі на чале.
  • Сакрэтныя Даследзіны
    14.06.2024
    Вяскоўцаў у нашу шляхецку Радзіму прынеслі маскоўска-царскія акупанты! Да 1794 года ўсе літвіна-крывічы былі маґнатамі. Справу царскіх аграфікатараў перайнялі бальшавіцкія камуністы. Сам Ленін ездзіў па літвінскіх мястэчках і зладжваў рассяленне й высыланне вялікалітоўскай знаці ў лясныя гаспадаркі, якія леглі ў зародак кальгасаў. Не забудзьма, не даруйма. П.С. Каліноўскі і Багушэвіч ёсць прота-бальшавікамі. Даеш петыцыю аб перайменаванні станцыі метро!!!

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?45

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць