Усяго патроху77

Беларуска зрабіла перасадку броваў і дзеліцца перажытым

У тыктоку набірае папулярнасць ролік, у якім беларуска Васіліса Стаян паказвае працэс аднаўлення пасля трансплантацыі броваў. «Ужо і бровы перасаджваюць?» — дзівяцца каментатары. «Анлайнер» даведаўся ў дзяўчыны, як яна наважылася на незвычайную працэдуру і ці задаволеная вынікам.

«У юнацтве было модна насіць тонкія, перашчыпаныя бровы, і я стала ахвярай гэтых трэндаў, — расказала Васіліса. — Але з узростам прыйшло ўсведамленне: натуральныя бровы — гэта тое, чаго я хачу».

@vasilisa_s_t Ответ пользователю @Яна Михайлюк ♬ оригинальный звук - Василиса Стоян

Каб зрабіць бровы мары, Васіліса вырашыла паехаць у Стамбул. Па словах дзяўчыны, Турцыя — вядучая краіна па працэдурах трансплантацыі валасоў. Праўда, без складанасцяў не абышлося.

«Але нават у Турцыі знайсці клініку, у якой робяць перасадку броваў, было няпроста. Я хацела ўбачыць не толькі відэа працэсу, але і вынікі працы праз нейкі час. Таксама для мяне былі важныя суадносіны цаны і якасці».

@vasilisa_s_t #4сутки #после #трансплантацииволос #брови #турция #turkey #hair #transplatation ♬ оригинальный звук - Василиса Стоян

Цікавае пытанне, якім задаюцца ў сеціве: адкуль бяруць валасы?

У адным з ролікаў Васіліса паказала быццам паголеную патыліцу. Па словах дзяўчыны, менавіта з гэтай часткі галавы ўзялі 800 графтаў (элементаў валасяной тканкі з фалікуламі валасоў) і трансплантавалі ў бровы.

@vasilisa_s_t Прическа #check #красота #волосы #прическа #графты #турция #turkey #hair #transplantation #пересадка #брови ♬ оригинальный звук - Василиса Стоян

«Сама працэдура заняла чатыры гадзіны і прайшла паспяхова. На рэабілітацыю пайшло восем дзён. Дыскамфорт быў у першыя суткі пасля працэдуры, бо на патыліцы была павязка і спаць на спіне было некамфортна. Ацёкі і сінякі пад вачыма мяне не бянтэжылі, я вельмі спакойна наведвала людныя месцы».

Што тычыцца выніку, то ён пакуль не канчатковы. Васіліса тлумачыць: з моманту перасадкі трэба чакаць ад 6 да 12 месяцаў. Таму і сама дзяўчына пакуль не можа адказаць, наколькі яна задаволеная.

Да працэдуры і праз тры месяцы пасля перасадкі

У каментарах да «заляцелага» роліка меркаванні падзяліліся. Адным здаецца, што бровы ў дзяўчыны адрозніваюцца паміж сабой па шырыні, іншыя пытаюцца, ці не прасцей было зрабіць перманентны макіяж, а вось трэція хваляць за смеласць.

Сама Васіліса да падвышанай увагі за апошнія дні ставіцца спакойна і лёгка прымае любое меркаванне.

Каментары7

  • Правдоруб 54
    10.06.2024
    Ну что ж ты страшная такая, ты такая страшнаЯ!...
    Пересадка мозга помогла бы, хотя бы от вороны!
  • Гоша
    10.06.2024
    Эх,не то она себе пересаживала.....
  • Ч
    10.06.2024
    Леонид Ильич оценил бы по достоинству! 🥸🤡

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ7

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

У сірыйскай турме знайшлі труп закатаванага актывіста, які прапаў 4 гады таму. Ён паверыў рэжыму і вярнуўся з Берліна12

Крэмль назваў адстаўку Асада асабістым рашэннем таго2

У Мінску прадаюць кватэру Кандрата Крапівы2

Журналістку Вольгу Радзівонаву прыгаварылі да 4 гадоў калоніі

Лукашэнка прапанаваў рабіць аўтобусы са шклопластыку8

Майнінгавая фірма ў Мінску сышла ў банкруцтва з доўгам 2 мільёны рублёў

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў10

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ7

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →