Моды33

Брытанская спявачка выпусціла лінейку адзення, каб абараняцца ад 5G. Там ёсць і шапачка з фольгі

Расказваем, што гэта за даспехі рыцара ў эпоху сучасных тэхналагічных войнаў і колькі яны каштуюць.

Спявачка M.I.A. у панаме з фольгі — медна-нікелевай экранізуючай тканіны. Фота: інстаграм вытворцы OHMNI

Брытанская спявачка M.I.A., якая выступала супраць вакцынацыі падчас пандэміі і выказвалася аб сувязі паміж 5G і COVID-19, працягвае прытрымлівацца канспіралагічных тэорый аб негатыўным уплыве сучасных тэхналогій. Згодна з імі, сувязь 5G, як і іншыя віды сувязі (напрыклад, Bluetooth), небяспечная для здароўя, бо можа выклікаць розныя цяжкія захворванні.

M.I.A. OHMNI
Спявачка M.I.A. у легінсах і понча, якія, як сцвярджаецца, абараняюць ад 5G. Фота: сайт вытворцы OHMNI

Некалькі дзён таму спявачка абвясціла аб выпуску лінейкі адзення, якое рэкламуецца як «даспехі сучаснага рыцара ў эпоху сучасных тэхналагічных войнаў».

Як паведамляецца на сайце яе брэнда OHMNI, гэтае адзенне — «апошні рубеж у захаванні вашай канфідэнцыйнасці, аўтаноміі і правоў на цела і вашы даныя» ў «эпоху разумных гарадоў, лічбавай крыптавалюты, штучнага інтэлекту, NeuraLink, людзей, якіх могуць узламаць хакеры, нулявой канфідэнцыйнасці, DeepMind, збору даных унутры цела і беспрынцыпнага сачэння».

Кошт адзення, якое «на 99,99% абараняе ад 5G-выпраменьвання», складае ад 50 да 400 долараў. Напрыклад, за 50 даляраў можна набыць сумачку для тэлефона ці трусы-баксёры, якія, як сцвярджае вытворца, пашытыя з тканіны, якая на 80% складаецца са срэбра.

M.I.A. OHMNI
Трусы-баксёры. Фота: сайт вытворцы OHMNI

За 100 даляраў прапануецца набыць панаму, якая з аднаго боку выканана з чорнай бавоўны, а з другога — з медна-нікелевай экранізуючай тканіны. «Панама з фольгі — менавіта тое, чаго вы чакалі», — заяўлена на сайце вытворцы.

M.I.A. OHMNI
Панама. Фота: сайт вытворцы OHMNI

Понча і легінсы каштуюць па 200 даляраў. А 400 даляраў давядзецца заплаціць за сукенку ці пухавік, які мае «патайную кішэню-клетку Фарадэя, якая дазваляе адключыць вашы прылады ад Wi-Fi і перадачы даных, умомант стаць неадсочваным і не паддацца ўзлому».

M.I.A. OHMNI
Пухавік і сукенка. Фота: сайт вытворцы OHMNI

«Калі прыхільнікі тэорыі змовы памыляюцца — вы ўсё роўна будзеце ў плюсе, у вас будзе выдатнае адзенне, зробленае з чыстага срэбра і каштоўных металаў. Але калі яны маюць рацыю, вы можаце выратаваць будучае чалавецтва.

Вітаем у OHMNI. Я магу быць геніем, я магу быць махляркай», — напісала спявачка.

Каментары3

  • Казік
    06.06.2024
    І што, тэлефон у кішэні не будзе лавіць і хутка сядзе з-за пастаяннага пошуку сеткі?
  • Common sense
    06.06.2024
    Только блютуз и 5Г? Почему она умолчала про радио ? Нет ли тут заговора рептилоидов с Нибиру? Так и знал ,что и её купили тоже ..
  • Locke
    07.06.2024
    Мрак )

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Літвы па пляжным футболе адмовілася гуляць з беларусамі19

У Гомелі за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі загадчыка канцылярыі Гомельскай епархіі1

Гэта прыкра, але хутка зноў пахаладае4

Жанчына тры гады атрымлівала пенсію за памерлага мужа — на яе завялі крымінальную справу4

Віктар Ганчарэнка ўзначаліць расійскі «Ніжні Ноўгарад». Якім будзе яго заробак?4

Беспілотнікі нанеслі ўдар па складзе боепрыпасаў у Карачаве Бранскай вобласці Расіі2

У расійскім Тальяці 13-гадовая дзяўчынка зарэзала малалетніх сясцёр17

Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх58

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →