Грамадства1212

«Усё ідзе згодна з планам Далеса». Расійская спявачка Віка Цыганова з мужам прыйшлі да Дудзя і выклалі свае тэорыі

Спявачка Віка Цыганова ды яе муж і прадзюсар Вадзім Цыганоў далі вялікае інтэрв'ю Юрыю Дудзю. Гэта быў чад. І, «хутчэй за ўсё, Уладзіміра Уладзіміравіча падставілі».

Вадзім і Віка Цыгановы, Юрый Дудзь Вадим и Вика Цыгановы. Юрий Дудь Vadim and Vika Tsyganov. Yuri Dud
Цыгановы падчас размовы. Скрыншот відэа vdud / YouTube

Віка Цыганова і яе муж Вадзім у 2014 годзе падтрымалі анексію Крыма Расіяй, а ў 2022-м — уварванне Расіі ва Украіну. У сакавіку 2022 года Вадзім Цыганоў заяўляў, што гатовы паехаць добраахвотнікам на фронт. Ён напісаў песню, прысвечаную ПВК «Вагнер», якую выконвае яго жонка. Вадзім Цыганоў вядомы сваім сяброўствам з Ігарам Гіркіным (Стралковым).

Цыгановы за апошнія гады не раз выступалі на Данбасе. 

Ці патрэбна была «спецаперацыя»

Вайну Цыгановы называюць «спецаперацыяй».

«Ці трэба было пачынаць гэтую спецаперацыю? Я адкажу: хутчэй за ўсё, не. У гэтай сітуацыі. Хутчэй за ўсё, памылка. Хутчэй за ўсё, Уладзіміра Уладзіміравіча падставілі. Таму што я асабіста размаўляў з разведкай. І яны гаварылі, што, як толькі ўвойдуць са шчытамі паліцэйскімі, усе пяройдуць на бок Расіі. Усе вайсковыя часці», — расказвае Вадзім Цыганоў.

Чаму не перайшлі? «Не перайшлі, таму што вельмі добра папрацавала каманда Зяленскага, «пракачала» мазгі. Манкурты, якія «пракачваюць». За сем гадоў «пракачалі» мазгі», — упэўнены ён.

Цыганоў згадвае, як яны былі ў Адэсе і Крыме. «Мне кажуць: «Адэса. Дык гэта ж цалкам рускі горад. Зусім не парцеся. Сто працэнтаў. Вось зараз пачнецца, і ўсё так будзе». І пачалося. Але проста пачалі забіваць усіх рускіх. І гэта рэальна», — кажа ён (насамрэч, гэта хлуслівае сцвярджэнне, у Адэсе ніхто не забіваў рускіх, там дагэтуль большасць людзей размаўляюць па-руску і да 2014-га, і перад 2022-м годам не было ніякіх міжнацыянальных канфліктаў. — НН).

Цыганоў мяркуе: «Усё трэба было пачынаць у 2014 годзе. І заканчваць. Калі спальвалі людзей у Адэсе (маецца на ўвазе пажар у адэскім Доме прафсаюзаў, захопленым расійскімі баевікамі 2 мая 2014 года. — НН), калі расстрэльвалі ў Харкаве (маюцца на ўвазе падзеі сакавіка 2014 года, калі спецпадраздзяленні Украіны сарвалі спробу стварэння так званай «Харкаўскай народнай рэспублікі». — НН). Вось тады. А калі ўжо прамылі мазгі, то тут мы ўжо трапілі ў пастку».

Хто адказны за вайну

Вадзім Цыганоў кажа, што быў у Марыупалі як валанцёр. «Я прыехаў разабрацца ў сітуацыі. Табе, Юра, гавораць няпраўду. Вайна — гэта, зразумела, брудная справа. Але там усё па-іншаму. Павер мне», — сцвярджае ён.

Цыганоў падкрэслівае, што Пуцін нічога цяпер не вырашае:

«На сёння ўжо роля асобы ў сусветным працэсе не мае нічога. Яна не вырашальная. Ужо працуе Госпад і Сатана. Мы ўжо ўступілі ў гэтую фазу. Таму пацвярджэнне — Ізраіль. І ўсё. Гэта пастка. Ужо няма дакладнага рашэння.

Я назіраю, як усе назіраюць, чым усё гэта можа скончыцца. І Зяленскі назірае, і там. Там, зразумела, з таго боку ідзе падлік вельмі сурʼёзны. Мы бачым: ідзе мясарубка. Што адбывалася ў Бахмуце і тут. Рускія ваююць з рускімі. І з гэтага боку трохі падбаўляюць. І з гэтага. Заўсёды парытэт, каб гэта пракачаць.

Зачыстка тэрыторыі. Зараз, як толькі ў Ізраілі адбудзецца які пераломны момант, туды будуць накіраваныя людзі жыць. Такі новы Іерусалім будуецца», — сцвярджае Цыганоў і ўдакладняе, што ў Бахмут паедуць людзі з Ізраіля

(гэта канспіралагічная тэорыя транслявалася і некаторымі беларускімі прапагандыстамі. — НН).

«Каб будаваць, трэба знесці. Самы танны спосаб — гэта вайна. Да таго ж, каб вызваліць тэрыторыі, павінна быць мясарубка. Як мага больш людзей перамалоць. І ўсё, што адбывалася ва Украіне… Самае большае гора для яўрэяў прынеслі западлянскія ўкраінцы. Гэта была страшная разня. Сёння ідзе спецыяльная ваенная аперацыя…

Мы робім буферную зону, каб да нас ракеты не прыляталі. Нам трэба расчысціць тэрыторыю. Новы Іерусалім, дзе самая вялікая стаіць сінагога ў Днепрапятроўску. Ад мора да мора. Гэта ўсюды ўжо заяўлена. Гэта ідзе «дагаварняк». Але ўмяшаецца Бог — і ўсё будзе інакш», — мяркуе ён.

Зачысціць тэрыторыю, на погляд Цыганова, вырашыў «сусветны ўрад», таму што «Ізраіль цяпер не змяшчаецца ў тых межах, і ёсць праблема».

«Каб было яўрэям дзе жыць? Такім чынам, Пуцін — гэта пешка сусветнага ўрада?» — удакладняе Дудзь.

«Усе мы пешкі. І ўсім нам трэба пакаянне», — адказвае Вадзім Цыганоў.

Што такое, на іх думку, «сусветны ўрад», Цыгановы не змаглі патлумачыць.

Хто вінаваты ў праблемах Расіі і што рабіць

Па меркаванні суразмоўцаў, Расія рухаецца ў няправільным кірунку. Але ў краіны ёсць шанц змяніць сітуацыю, калі ўсе пакаюцца і стануць «на шлях з Богам».

Цыганоў сцвярджае: «Мы, увесь народ. Мы павяліся спачатку. За тую рэвалюцыю, за забойства цара мы ўсе вінаватыя, што пусцілі сюды сатаністаў з сярпом і молатам». Цяпер жа ўсім «неабходна маліцца і каяцца».

А праблемы Расіі будуць да чацвёртага пакалення, калі лічыць ад забойства цара.

«Чакаць не трэба, трэба маліцца. Больш у нас няма варыянтаў. Без малітвы нічога не вырашыць. І дзе б ты ні выказваў факты, Юра, гэта ні на што не паўплывае. Ужо не паўплывае. Хацелася б, але не будзе», — лічыць Віка Цыганова.

«Я кажу: выратуемся добрымі справамі. Трэба рабіць добрыя справы. Усё. Сам не выратуешся, то побач шмат хто выратуецца. Што трэба нам усім пакаяцца. Ад грахоў ачысціцца, калі мы хочам быць з Богам. І Пуціну трэба, і ўраду ўсяму. І тады ў нас будзе новая ідэалогія. І тады зʼявіцца новая краіна. Прыбяром усё непатрэбнае. Застанецца ўсё толькі добрае….

Цяпер гэты глабальны механізм пачынае павольна перабудоўвацца. Забараняюць нейкія рэчы няправільныя. Армія лепшай становіцца», — распавядае Цыганоў і дадае, што

кожны дзень моліцца, каб Бог даваў «цялеснага здароўя і мудрасці Уладзіміру Уладзіміравічу, каб ён павярнуўся да Бога і каб яму анёлы дапамагалі, каб любіў больш просты народ».

Цыганоў дадаў, што верыць у тое, што «Уладзімір Уладзіміравіч зменіцца (калі не, то гэта будзе здрада)». І што зменіцца Расія.

Што Цыгановы раяць пачытаць

Вадзім Цыганоў раіць усім чытаць план Далеса і творы філосафа Івана Ільіна.

Дудзь заўважае, што план Далеса — фэйк.

«Можна гаварыць — існаваў, не існаваў. Але ўсё ідзе згодна з планам Далеса», — пярэчыць Цыганоў.

«План ніколі не быў апублікаваны. Ніякіх крыніц, акрамя рускамоўных, пра яго няма», — заўважае Дудзь.

«Ты мяне не пачуў. Усё ідзе згодна з гэтым планам. Можна казаць, што няма. Але я кажу: чытайце ў інтэрнэце. Усё ідзе згодна з гэтым планам. Вы прачыталі «фэйк», але ад гэтага нічога не памянялася», — стаіць на сваім Вадзім Цыганоў.

«Я чытала, што гэта фэйк. Але ж план ёсць. Ну не Далес [яго напісаў]. Яго ж нехта напісаў», — заўважае Віка Цыганова.

Перавёўшы размову на творы рускага філосафа і публіцыста Івана Ільіна, Юрый Дудзь працытаваў урывак з артыкулаў вучонага «Аб фашызме» (1948 год) і «Нацыянал-сацыялізм. Новы дух» (1933 год), у якіх Ільін усхваляе Гітлера («Што зрабіў Гітлер? Ён спыніў працэс бальшавізацыі Германіі і аказаў гэтым самую вялікую паслугу Еўропе»), Мусаліні і фашызм («Фашызм меў рацыю, бо зыходзіў са здаровага нацыянальна-патрыятычнага пачуцця, без якога ні адзін народ не можа зацвердзіць свайго існавання, стварыць сваю культуру»).

«Якая з гэтых цытат прымусіла вас, Вадзім, парэкамендаваць мне пачытаць Ільіна?» — спытаў Дудзь.

«Гэтыя цытаты не. Яны мяне не кранаюць, але я тым не менш адкажу. У «Mein kampf» ёсць цікавыя штукі, якія выразалі. Там Гітлер кажа:

«Мы будзем знішчаць яўрэяў, таму што яны камуністы. Такім чынам ён ставіць знак роўна. Хіба што Ільін пра гэта казаў. Знак роўна паміж яўрэямі і камуністамі. Таму што ўсю інтэлігенцыю ў Расіі выразалі камуністы. Гэта кажа Гітлер. Мы не хочам, каб гэта зараза прыйшла да нас. І мы гэта зробім», — тлумачыць Вадзім Цыганоў і дадае, што ён абсалютна не фашыст і ніколі не падтрымліваў такіх ідэй.

«Я канкрэтна да гэтай фразы (Ільіна, якую цытаваў Дудзь. — НН) не адсылаў. Ёсць рэчы, якія цікавыя… Гэта хутчэй на яго сумленні, і гэта дакладна памылка ў Ільіна. Мне гэта частка яго не падабаецца», — апраўдваецца Цыганоў.

«Кожны шукае тое, што яму трэба. Ён піша пра ментальнасць рускага народа. Пра тое, як на нас дзейнічае прырода, яе маштабы, які ў нас характар», — дадае Віка Цыганова.

У канцы перадачы Віка Цыганова заўважыла, звяртаючыся да Юрыя Дудзя:

«Я думала, што сённяшняя размова будзе цікавейшай. Але ты стаяў толькі на гэтай пазіцыі. І ў мяне нарадзілася меркаванне, што за табою відавочна нехта стаіць. Той, хто табою маніпулюе і кіруе».

«А вы не дапускаеце, што гэта тое, што я насамрэч адчуваю? Што я шчыра не разумею людзей, якія падтрымліваюць тых, хто адпраўляе грамадзян маёй краіны забіваць грамадзян суседняй краіны? Што ў мяне шчырае неразуменне агрэсіі», — спытаў Юрый Дудзь.

Чытайце яшчэ:

«Непобедима, духом сильна»: у Маскве прадставілі гімн Наваросіі ВІДЭА, АЎДЫЁ

«Ты рэальна лічыш, што Пуцін зварʼяцеў?» Інтэрвʼю Дудзя з Кучэрам парвала інтэрнэт

Дудзь: Расійская ўлада ўсе апошнія гады старанна размывала годнасць

Каментары12

  • План даллеса, пуцiн i iдыётка
    27.10.2023
    I яго выконван пуцiн))))
  • Железный Дровосек
    27.10.2023
    Наглухо,просто безнадежно отбитые невменько. Натурально,с русонацистской темнотой в т.н.голове. И при этом в полностью человеческой одежде. А не своих галошах с лаптями.
    Про огненные реки и гиперболоиды инженера Гарина уже говорил? Ну так втрое больше ,чтоб скрепами тольк друг с другом делились,а за периметр своей зоны ни-ни!
  • mikola
    27.10.2023
    idyioty.....

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць 24-гадовую Alfa Romeo 166 за 15 тысяч даляраў. Што ў ёй такога?4

Правакатара і даносчыка Яўгена Какойту афіцыйна прызналі палітвязнем3

Сясцёр-беларусак, якія зніклі ў турэцкіх гарах, знайшлі жывымі5

Нейрасеткі могуць выпадкова выдаць інструкцыю стварэння ядзернай зброі?

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага20

Памілавалі яшчэ 32 палітвязняў9

Комік Нарышкін расказаў, як яму забаранілі ўезд у Літву2

«Нас, лічы, выкралі!» Хлопец з дзяўчынай не выйшлі з аўтобуса на канчатковым прыпынку, і кіроўца звёз іх2

Капітанам кітайскага судна, якое падазраюць у пашкоджанні кабеляў на дне Балтыйскага мора, аказаўся грамадзянін Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

Галоўнае
Усе навіны →