Грамадства1919

«Міліцыянты гэта заахвочваюць, запрашаюць на службу, падтрымліваюць». У Салігорску хлопец ходзіць па вуліцы ў кепцы ПВК «Вагнер»

Ягор жыве ў Салігорску. Часткай яго паўсядзённага гардэроба з'яўляецца бейсболка з эмблемай расійскай ПВК «Вагнер».

Ягор распавёў, як да такога стылю ставяцца навакольныя і сілавікі, і ці не ўзнікаюць палітычныя спрэчкі.

Скрыншот відэа: slutskgorod

На хлопца звярнула ўвагу выданне «Slutskgorod». Яно пацікавілася, як да такой кепкі ставяцца навакольныя, і ці не было з-за яе праблем з міліцыяй.

Ягор сцвярджае, што ён ні разу не сустракаўся з крытыкай або негатывам у свой адрас з-за бейсболкі.

«Дзеці маладзейшыя, асабліва гадоў 15-16, калі бачаць, наадварот, падтрымліваюць, радуюцца», — кажа хлопец.

Пры гэтым некаторыя дарослыя ўсё ж задаюць пытанні — у такім выпадку Ягор адказвае, што не мае ніякага дачынення да ПВК «Вагнер» і не ўдзельнічаў у вайне.

Па словах хлопца, пазітыўна ставяцца да эмблемы прыватнай ваеннай кампаніі міліцыянты.

«Супрацоўнікі міліцыі, калі бачаць, дзівяцца, запрашаюць да сябе на службу. Яны гэта заахвочваюць, іх не турбуе, яны нават падтрымліваюць часам. Могуць дапамагчы. Таму ўсё добра», — заяўляе хлопец.

Жыхар Салігорска кажа, што эмблему «Вагнера» можа смела насіць, а вось «забароненыя» — не варта.

«Я ведаю чалавека, які насіў «забароненую» эмблему, яго злавілі і далі не вельмі маленькі штраф, вельмі сур'ёзны. Ён дагэтуль яго быццам бы не аплаціў, я з ім даўно не меў зносін», — распавёў хлопец.

Пра якую менавіта «забароненую» эмблему ідзе гаворка, Ягор не патлумачыў.

Каментары19

  • traсiанka
    03.06.2024
    В детстве помню кричалку:"Егор, Егор, в ...опе топор"
  • Спадар
    03.06.2024
    "белоруzzкій мір" ,маць яго...
  • Box
    03.06.2024
    "Рускія за знакам якасці" паляць беларускія кнігі і паказваюць свой z-твар не разумеючы што хутка іх саміх як скот пагоняць на z-вайну.

Іран запусціў балістычныя ракеты па Ізраілі

Іран запусціў балістычныя ракеты па Ізраілі

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы вырасцілі вымерлае біблейскае дрэва з семені, якое праляжала тысячу гадоў1

Споўнілася 100 гадоў экс-прэзідэнту ЗША Джымі Картэру2

Беларуская мастачка з 12-гадовым сынам на эміграцыі трапіла ў бяду

У Мінску зноў можна рэгістраваць ІП

Мужчына выжыў пасля сутыкнення з цягніком

Ізраіль пачаў наземную аперацыю на поўдні Лівана9

Лукашэнка ўжо не першы раз загадаў выпусціць беларускі мабільнік. А чым скончыліся папярэднія спробы?3

Быў ксяндзом — стаў шматдзетным бацькам. Былы святар расказаў, што яго да гэтага падштурхнула3

На Беларусь нясе хмары пылу з прыкаспійскіх стэпаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран запусціў балістычныя ракеты па Ізраілі

Іран запусціў балістычныя ракеты па Ізраілі

Галоўнае
Усе навіны →