Грамадства88

Міністр Кубракоў прапанаваў, каб беларускія зняволеныя шылі форму і мангольскім сілавікам

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў быў з працоўным візітам у Манголіі. Міністэрства спадзяецца супрацоўнічаць з мангольскімі сілавымі ведамствамі па розных кірунках. 

Кубракоў у час візіту ў Манголію. Фота: тэлеграм-канал МУС

Сярод іх — забеспячэнне бяспекі дарожнага руху, абмен досведам, у тым ліку ў галіне навучання спецыялістаў, узаемадзеяння ў маштабах міжнародных арганізацый, такіх як нарада міністраў унутраных спраў і грамадскай бяспекі дзяржаў — членаў ШАС.

Мангольскіх паліцэйскіх гатовы навучаць на кароткатэрміновых курсах на базе Акадэміі МУС, паведамляе МУС.

Кубракоў таксама заявіў, што прадпрыемствы Дэпартамента выканання пакарання гатовыя вырабіць для сілавікоў Манголіі форменнае адзенне, абутак і спецыяльную экіпіроўку.

Нагадаем, форму для беларускіх сілавікоў шыюць, напрыклад, у жаночай калоніі ў Гомелі. Да гэтай працы прыцягваюць і палітычных зняволеных.

Каментары8

  • Ac..
    02.06.2024
    Гунькі коням мангольскіх верхнікаў
    Што значыць кравец-міліцыянт, ўсесебакова адораны здольнасьцямі!
  • Хуч
    02.06.2024
    Вось паскуда. Да якіх пор будзе працягвацца зьдзек з народу Краіны?
  • Андрусь
    02.06.2024
    Манголія дэмакратычная краіна. Але як нізка паў прэзідэнт Манголіі калі запрасіў самазванца да сябе ў краіну! Ганьба!

Як агенты беларускага ГРУ ўкараніліся ў апазіцыю: новае расследаванне6

Як агенты беларускага ГРУ ўкараніліся ў апазіцыю: новае расследаванне

Усе навіны →
Усе навіны

Чым жарты беларусаў адрозніваюцца ад іншых?1

Тур анансуе, што Лукашэнку напішуць на выбарах больш за 90%11

Экс-міністр інфармацыі Луцкі стаў весці «Контуры» на канале АНТ — які сам і ўзначальвае4

Пяскоў кажа, што тэлефоннай размовы Трампа і Пуціна не было7

Тыль Швайгер апраўдаўся за візіт у Беларусь4

Апублікаванае відэа разгрому расійскай марской пяхоты, якая спрабавала заняць паселішча Паграбкі Курскай вобласці 10

У цэнтры Мінска паставяць помнік качцы Капейцы2

Рыбакоў на Прыпяці абакрала ліса. Забрала ўлоў, кілбасу і нават шашлык2

Ініцыятыўнай групай у Чамаданавай кіруе бізнэс-лэдзі, а ў Канапацкай — сястра2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як агенты беларускага ГРУ ўкараніліся ў апазіцыю: новае расследаванне6

Як агенты беларускага ГРУ ўкараніліся ў апазіцыю: новае расследаванне

Галоўнае
Усе навіны →