Грамадства66

Сёння 25 гадоў трагедыі на Нямізе, адной з самых страшных у найноўшай гісторыі Беларусі

30 мая 1999 года здарылася адна з самых страшных трагедый у гісторыі незалежнай Беларусі. Падчас цісканіны ў падземным пераходзе на станцыі «Няміга» загінула 53 чалавекі.

Гэта была нядзеля, 30 мая. Вельмі цёплы, нават спякотны дзень. У той дзень радыёстанцыя «Мір» адзначала сваё двухгоддзе. А яшчэ цыгарэтная кампанія «Магна» праводзіла сваю рэкламную акцыю «Пачні лета з «Магнай»: налівалі дармавое піва. Тады піва налівалі нават непаўналетнім.

Галоўным жа пунктам праграмы быў выступ папулярнага тады поп-гурта «Манга-манга».

Наляцела хмара, а 20:40 пайшоў моцны дождж з градам. Тысячы людзей пабеглі ад Палаца спорту ў бок падземнага перахода на Нямізе. Пярэднія, забегшы ў пераход, сталі. Нехта паслізнуўся на мокрым граніце і паваліўся, а заднія напіралі і не бачылі пярэдніх. Сотні людзей збіліся ў кучу.

Гінулі ў асноўным маладыя дзяўчаты. Іх заціскала ў тлуме, яны паміралі ад таго, што здушвала грудзі, яны не маглі ўздыхнуць.

Агулам загінулі 53 чалавекі, у тым ліку двое міліцыянтаў.

2000 годзе праваабаронцы з «Вясны» выдалі кнігу-дакумент «Трагедыя на Нямізе: факты, сведчанні, каментары», у якой паразмаўлялі з удзельнікамі тых падзей, а таксама з людзьмі, якія страцілі блізкіх

* * *

«Мы не ведалі, што там раздаюць бясплатнае піва за пачкі ад «Магны». Мы наогул не ведалі, што там адбываецца. Нам з Жаннай прапаноўвалі выпіць, але мы адмовіліся.

Хоць вакол п'яных людзей было шмат — на горцы, якая спускалася да рэчкі. Шмат п'яных было і ля сцэны, дзе праходзіў канцэрт.

Музыка была ў стылі «рэп». Нам не спадабалася. Мы сабраліся і пайшлі да метро. Жанна яшчэ сказала мне: «Давай возьмемся за рукі». І мы ўзяліся з ёй за рукі, сталі там, дзе пачынаецца спуск у пераход. Мы стаялі ўверсе і хацелі выйсці з натоўпу, але не паспелі, нам не ўдалося, натоўпам зацягнула нас назад. Мы хацелі выйсці і зайсці з іншага боку. Але не паспелі нават развярнуцца. Нас пацягнула разам з натоўпам уніз, а зверху людзі хутка пабеглі. Далей я толькі адно памятаю, што па мне пачалі хадзіць, ціснуць мяне. Мяне як быццам паклалі пад прэс, прыціснулі з двух бакоў…

(Юлія Макарава, сяброўка загінулай 17-гадовай Жанны Карпека).

* * *

«Як потым мне распавёў хлопец, які мяне выцягнуў, ён паглядзеў, што я цэлая, і вырашыў, што лепш адвезці мяне дадому. Давёў да кватэры, я зайшла, а там ужо бацькі. Яны расказваюць, што я была ў моцным шоку, несла такое трызненне, што яны нічога не разумелі. Вырашылі: можа, мяне згвалтавалі?

Уявіце, адчыняюцца дзверы і заходзіць дачка — уся сіняя, адзенне бруднае, валасы растрапаныя. На пытанне, што адбылося, крычыць, што людзі паміраюць, шмат трупаў, а яны нічога не разумеюць, бо не вайна.

Што я памятаю, дык гэта тое, што я пабегла, уключыла БТ і чакаю, калі пакажуць тое, што я бачыла: каля дрэва ляжыць мёртвая жанчына ў чорнай сукенцы ў белы гарошак, без басаножак, брудная».

(Каця Паўловіч, сяброўка загінулай Алі Навакоўскай)

Каментары6

  • леся
    30.05.2024
    да было очень жарко

    так ливень в такую погоду ведь хорошо
    зачем было бежать и давить друг друга?
  • Плачу
    30.05.2024
    леся, па-першае, моцны ливень з градам (памятаю той вечар). Гэта не той, які просто астужае чалавека ад спекі, гэта такі, дзе за некалькі хвілін можаш майткі адціскаць ад вады. А па-другое, легка разважаць цьвярозым халодным умом пасля, але там яўна былі эфекты статных паводзін, калі розум амаль адключаецца.
  • леся
    30.05.2024
    вы мне будзеце расказваць пра непагадзь? мне?) якая перажыла шмат што...
    а статныя паводзіны - так
    яны і былі асноўнай прычынай трагедыі... я слухала потым ускосна - ад знаёмых і сяброў, хто быў там... выцягваў людзей... тата аднагрупніка (вадзіцель) масава закупаў вясельныя сукенкі, каб дзяўчат хараніць... і т.д. то бок - я таксама хай і ўскосна перажывала (і дасюль перажываю) гэта ўсё
    ноччу (тады інтэрнэта не было, то бок асноўнай масе людзей пра трагедыю невядома было) мне сніўся сон, як самалёт падае на суседні дом, а я гляджу на гэта ўсё з вакна... чаму я не была на канцэрце тым - спытаеце можа вы? таму што не мая музыка... папса

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў7

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ вывелі вайскоўцаў з поўдня Глушкоўскага раёна Курскай вобласці4

Жанчына хацела забраць сабаку з дарогі і трапіла пад машыну ВІДЭА1

Да калоніі і буйных штрафаў асудзілі прадстаўнікоў мінскага стартап-хаба «Імагуру»3

«З такой навукай, як у нас, мы поспехаў не даб'ёмся». Лукашэнка зноў узяўся за Акадэмію навук41

Пашкоджаны кабель паміж Швецыяй і Фінляндыяй4

Авіякампанія Qantas запланавала самыя доўгія рэгулярныя рэйсы ў свеце — 22 гадзіны ў небе

Беларуськалій падаў у суд на літоўскія ўлады з-за санкцый3

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў7

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →