ААТ «Беларуськалій» падало іскавую заяву ў рамках міжнароднага інвестыцыйнага арбітражу супраць Літвы, якая ўвяла санкцыі супраць беларускага прадпрыемства. Пра гэта паведаміла прэс-служба прадпрыемства.
Іскавая заява ў суд беларускім бокам пададзена ў сувязі, паведамляе Беларуськалій, «з незаконнымі дзеяннямі Літоўскай Рэспублікі, у выніку якіх былі парушаны правы ААТ «Беларуськалій» як замежнага інвестара».
Пасля таго, як «Беларуськалій» трапіў пад літоўскія санкцыі ў 2022 годзе, Мінск абскардзіў гэтае рашэнне ў Еўрапейскім судзе. Суд Еўразвяза адхіліў пазоў.
Гендырэктар ААТ «Беларуськалій» Андрэй Рыбакоў у лістападзе 2024 года заявіў, што прадпрыемства працягне дамагацца адмены санкцый.
Чаму ЕС павінен падтрымаць беларусаў? Былы кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЕС і Ціханоўская апублікавалі артыкул
Міністр эканомікі Расіі абвінаваціў спекулянтаў у крушэнні курсу расійскага рубля
Алігарх Гуцэрыеў расказаў, як расчараваўся ў Захадзе: Пасля 2022 года я нібыта зняў шоры з сябе
Чаму даляр рэзка падаражэў да 3,5 рубля і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта
Каментары