Свет22

Украіна адмаўляецца ад любых іншых гарантый бяспекі, акрамя сяброўства ў НАТА

Міністэрства замежных спраў Украіны ў дзень пачатку міністэрскай сустрэчы НАТА абнародавала афіцыйную пазіцыю адносна магчымых гарантый бяспекі, якія могуць разглядацца як інструмент стрымлівання ад агрэсіі РФ.

Фота: Omar Havana / Getty Images

Украіна загадзя адмаўляецца ад гарантый бяспекі, якія могуць быць прапанаваныя ёй у якасці альтэрнатывы ўступленню ў Паўночнаатлантычны альянс, вынікае з заявы МЗС Украіны. Крыніцы «Еўрапейскай праўды» паведамляюць, што міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга збіраецца пазначыць гэтую пазіцыю на сустрэчы з прадстаўнікамі НАТА, якая пачалася 3 снежня ў Брусэлі.

«Мы перакананыя, што адзінай рэальнай гарантыяй бяспекі для Украіны, а таксама стрымліваючым фактарам для далейшай агрэсіі Расіі супраць Украіны і іншых дзяржаў, з'яўляецца толькі паўнапраўнае сяброўства Украіны ў НАТА. <…> Маючы за плячыма горкі досвед Будапешцкага мемарандума, мы не прымем ніякія альтэрнатывы, сурагаты або заменнікі паўнапраўнага сяброўства Украіны ў НАТА», — гаворыцца ў дакуменце.

МЗС Украіны падкрэслівае, што мемарандум, паводле якога Украіна адмовілася ад ядзернага арсенала, які застаўся на яе тэрыторыі з часоў СССР, у абмен на гарантыі бяспекі, не выканаў свае функцыі і не змог прадухіліць напад Расіі на Украіну.

Расія, між тым, менавіта пазаблокавы стутус Украіны называе адной з умоў для заключэння міру. 

Каментары2

  • Шукаю Працы
    03.12.2024
    Акабчык маленькі адмаўляецца ад ўсялякіх іншых варыянтаў, як тысяча эўраў на гадзіну.
  • Накіруй сваё рэзюмэ маёру
    03.12.2024
    Шукаю Працы, крэмлебот, дык табе ж за каментары плоцяць

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →