Грамадства

Крытыкаваў былых калег у інтэрнэце. У Гомелі паводле палітычнага артыкула затрымалі экс-міліцыянта

Прычына затрымання гамельчука Вілена Тургунава — каментары ў інтэрнэце, у тым ліку негатыўныя ў бок міліцыі, піша «Радыё Свабода».

Ілюстрацыйнае фота

Вілену Тургунаву 55 гадоў. Ягоны бацька паходзіць з Узбекістана, маці беларуска. Вілен скончыў універсітэт у расейскім Навазыбкаве (Бранская вобласць) па спецыяльнасці «правазнаўства». Жыў у Гомлі, быў жанаты, цяпер разведзены, паведамілі «Свабодзе» ў абʼяднанні былых сілавікоў BelPol.

Працаваў Вілен Тургунаў у Чыгуначным РАУСе абласнога цэнтра. Меў там перыядычна праблемы. Яшчэ ў 2001 годзе атрымаў вымову за «безадказнае стаўленне да службы», у 2002 годзе меў «няпоўную службовую неадпаведнасць», у 2004-м — вымову за «грубае парушэнне службовай дысцыпліны, парушэнне загаду МУС».

Пазней былы міліцыянт працаваў у будаўніча-мантажным трэсце ў Гомелі. Жыў у бацькоўскай кватэры.

Затрыманы актыўна вёў старонкі ў розных сацыяльных сетках, дзе выказваўся пра палітычныя і сацыяльныя падзеі. За падтрымку Украіны іншыя карыстальнікі сетак называлі яго «бандэраўцам».

«Свабодзе» стала вядома, што цяпер таксама адбывае пакаранне сваяк Вілена Тургунава, Ігар Казубаў. Як і Тургунаў, Казубаў служыў у гомельскай міліцыі, але ў 90-х. Пасьля працаваў кухарам. У сацыяльных сетках актыўна выказваўся, часам рэзка, пра беларускіх сілавікоў і чыноўнікаў. Затрымалі Казубава 8 чэрвеня 2023 году. Судзілі ў закрытым рэжыме паводле артыкулаў «распальванне варожасці», «абраза прэзідэнта», «паклёп на прэзідэнта». Ігара Казубава пакаралі пазбаўленнем волі, дакладны тэрмін невядомы.

Беларуская дзяржава пасля падзей 2020 году помсціць сілавікам, якія не падтрымалі «афіцыйнага курсу» ці звольніліся з працы. Пад крымінальны пераслед трапілі былыя следчыя Яўген Юшкевіч, Мікіта Старажэнка, Ягор Вяршынін, Аляксей Сянькоў.

«Хатнюю хімію» і калонію атрымалі былыя міліцыянты Дзмітры Кулакоўскі, Максім Клімовіч, Андрэй Гарун, Пятро Буцько і іншыя. Многія сілавікі, якія заявілі ў 2020 годзе пра сваю пазіцыю, вымушаныя былі пасля ўцякаць за мяжу.

Каментары

Стала вядома афіцыйная прычына смерці Макея, Ашурка і Тарайкоўскага3

Стала вядома афіцыйная прычына смерці Макея, Ашурка і Тарайкоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскае «Дынама» прайграла пяць з шасці матчаў Лігі канферэнцый, разгромна саступіўшы ў апошнім ад грэкаў3

У Жыткавічах 14-гадовага юнака асудзілі на сем гадоў калоніі. За што?6

«Сірыя паказвае, што Расія не непераможная». Галоўная дыпламатка ЕС выказалася супраць перамоў на ўмовах Масквы1

«Справа не ў палітыцы». Стала вядома, чаму закрылася каталіцкая семінарыя ў Пінску1

Шрайбман расказаў, чаму закрылася яго ютуб-перадача на «Люстэрку»11

У Мінску следчыя і міліцыя на дзве гадзіны перакрылі праспект Незалежнасці4

«Людзі гінуць, а яму «цікава»… Д*****б». Украінскае кіраўніцтва пры каментаванні ініцыятыў Пуціна не падбірае слоў43

Украінскаму музыку, які раіў палякам уступіць у Расійскую імперыю, забаранілі ўезд у Еўрасаюз на 10 гадоў8

У Расіі ціха пайшоў у адстаўку кіраўнік вайсковай контрразведкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома афіцыйная прычына смерці Макея, Ашурка і Тарайкоўскага3

Стала вядома афіцыйная прычына смерці Макея, Ашурка і Тарайкоўскага

Галоўнае
Усе навіны →