Францыя накіруе ва Украіну інструктараў для навучання мясцовых вайскоўцаў
Францыя і Украіна падпісалі дакументы, згодна з якімі французскія інструктары змогуць наведваць украінскія навучальныя цэнтры, заявіў галоўнакамандуючы Узброеных сілаў Украіны Аляксандр Сырскі пасля праведзенай разам з міністрам абароны Украіны Рустамам Умеравым відэасустрэчы з французскім міністрам абароны Себасцьенам Лекарню.
«Вітаю ініцыятыву Францыі накіраваць ва Украіну інструктараў для падрыхтоўкі ўкраінскіх вайскоўцаў. Мною ўжо падпісаныя дакументы, якія дазволяць першым французскім інструктарам наведаць нашы навучальныя цэнтры і азнаёміцца з іх інфраструктурай і персаналам.
Веру, што рашучасць Францыі падахвоціць іншых партнёраў далучыцца да гэтага амбіцыйнага праекта», — напісаў Сырскі ў сваім тэлеграм-канале.
Каментары