У тэлеграме з'явіцца функцыя Fact Check («Праверка фактаў»), якая дазволіць дадаваць да пастоў удакладняючыя звесткі. Пра гэта напісаў тэлеграм-канал «Код Дурова».
Месенджар плануе супрацоўнічаць з агенцтвамі, якія займаюцца праверкай інфармацыі. Карыстальнікі будуць бачыць, якое агенцтва правярала даныя. Але самі яны не змогуць уплываць на кантэнт пасля фактчэкінгу. Урады краін змогуць прызначаць агенцтвы, якія будуць правяраць пасты ў тэлеграме.
У сацсетцы X (былы Twitter) ёсць падобная функцыя. Яна называецца Community Notes. Праверку фактаў праводзяць самі карыстальнікі, пасля чаго алгарытм выбірае самыя карысныя нататкі на аснове галасоў чытачоў.
Каментары