Свет1616

Павел Дураў хадзіў у школу ў Італіі, не выкарыстоўвае біткойны і не мае нерухомасці

Што яшчэ цікавага ў інтэрв'ю ўладальніка Telegram?

Interview by Pavel Durov to Tucker Carlson Інтэрв'ю Паўла Дурава Такеру Карлсану Интервью Павла Дурова Такеру Карлсону
Павел Дураў. Скрын відэа: TuckerCarlson / YouTube

Пасля сямі гадоў маўчання заснавальнік «УКантакце» і Telegram Павел Дураў даў інтэрв'ю амерыканскаму журналісту, былому вядучаму Fox News Такеру Карлсану. Што ў ім цікавага?

Пра дзяцінства

Павел Дураў нарадзіўся ў 1984 годзе. Калі яму было 4 гады, яго сям'я пераехала ў горад Турын у Італіі. Там ён пайшоў у школу і стаў, па яго словах, еўрапейцам. Як сцвярджае Павел, у Італіі яны з братам цудоўна праводзілі час.

«Брата паказвалі ў прамым эфіры па італьянскім тэлебачанні як вундэркінда, які мог рашаць кубічныя ўраўненні ў рэжыме рэальнага часу ва ўзросце 10 гадоў», — расказвае Дураў.

Па словах мужчыны, калі ён пайшоў у школу ў Італіі, то нават не ведаў, як гаварыць па-італьянску.

«Я не ведаў ніводнага слова. І большасць настаўнікаў гаварыла, што гэты хлопец не дасягне поспеху ў нашай школе. А ў канцы другога года я быў найлепшым вучням у класе», — згадвае Дураў.

Пасля распаду Савецкага Саюза сям'я вярнулася ў Расію. Бацька Дурава, які вядомы як даследчык антычнай літаратуры, стаў дэканам Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У Расіі, па словах Паўла, ён вучыўся ў эксперыментальнай школе, у якой «паралельна вучылі шэсць замежных моваў, і была матэматыка, якая была ў школах з паглыбленым вывучэннем матэматыкі, таксама як і хімія».

Дураў згадвае, што яго брат «станавіўся пераможцам міжнародных алімпіяд па матэматыцы і праграмаванні. І рабіў гэта шмат разоў запар». Пра сябе асабіста Павел гаворыць, што быў «толькі самым лепшым вучнем школы».

З Італіі сям'я прывезла камп'ютар IBM. «Мы былі адной з нямногіх сем'яў у Расіі, якія сапраўды маглі навучацца праграмаванню», — адзначае Дураў.

Пра маёмасць

Павел адзначае, што ў яго жыцці «ўсё ніколі не зводзілася да грошай», і сцвярджае, што ў яго на рахунку «некалькі сотняў мільёнаў даляраў і біткойны». Апошнімі ён валодае 10 гадоў і нічога з імі не робіць.

«У мяне няма ніякай нерухомасці, самалётаў ці яхт. Гэты лад жыцця не для мяне. Мой галоўны прыярытэт у жыцці — мая свабода. Як толькі пачнеш скупляць рэчы, гэта прывяжа цябе да фізічнага месца.

Мне падабаецца быць сфакусіраваным на тым, што я раблю. Калі я куплю дом ці, скажам, самалёт, то я буду вымушаны траціць на гэта час і намаганні. Я бы лепш прыняў рашэнне, якое паўплывала б на тое, як людзі будуць камунікаваць паміж сабою, чым выбраць колер крэсла ў маім доме, якія ўбачаць толькі я і мае родныя, ну, можа, яшчэ сябры», — гаворыць Дураў.

Пра сваю пазіцыю ў кампаніі

Павел Дураў валодае Telegram на 100 працэнтаў. Гэта ён тлумачыць імкненнем да незалежнасці:

«Прычына таго, што я імкнуўся трымацца далей ад венчурнага капіталу (па меншай меры на пачатку нашага развіцця) у тым, што мы хацелі быць незалежнымі. Мы ведалі, што наша місія і нашы мэты не абавязкова будуць супадаць з мэтамі фондаў, якія маглі б інвеставаць у нас».

Павел згадвае, што ў яго кампаніі былі праекты, накіраваныя на прыцягненне знешняга фінансавання, але «калі справа даходзіць да капіталу кампаніі, мы нікому не далі ні права ўласнасці, ні кантролю галасавання».

Павел сцвярджае, што да гэтай пары з'яўляецца адзіным продакт-менеджарам у сваёй кампаніі.

«Я да гэтай пары прыдумваю большасць функцый, працягваю працаваць напрамую з кожным інжынерам, з кожным дызайнерам, хто ўплятае нейкія новыя функцыі. Я кірую гэтай кампаніяй, таму што мне гэта падабаецца. Я — адзіны продакт-менеджар, таму што гэта адзіная магчымасць унесці сваю лепту».

Па словах Дурава, у яго кампаніі няма аддзелу кадраў. Як тлумачыць Павел, яны запусцілі платформу Comtest, дзе перыядычна праводзяць конкурсы для інжынераў. У выніку пераможца можа далучыцца да каманды, якая, па словах Дурава, складаецца толькі з 30 інжынераў.

«Яна сапраўды вельмі маленькая і суперэфектыўная. Яе можна параўнаць з камандай марскіх коцікаў. …. Я думаю, мы робім цудоўную работу. У Telegram амаль 900 мільёнаў актыўных карыстальнікаў і, я думаю, праз год мы пяройдзем рубеж у 1 мільярд».

Каментары16

  • Иногда и лучше продолжать молчать
    27.04.2024
    О как, Карлсон специализируется на вскрытии Кремлёвских консерв....
  • Не вядзіцеся
    28.04.2024
    Гэта шняга і шляпа поўная. Калі б ён адмовіўся супрацоўнічаць з фсб то не сядзеў бы такім прыгожым і здаровым. Травануць можна ў любой краіне. Да і гэта ўсе відавочна. Беларусы як ніхто другі "ащуцілі" гэта на сабе . Толькі на жаль ахвяр з-за гэтага "супер бяспечнага мэсанджэру" вельмі шмат .
  • Яугнн
    28.04.2024
    Дурындаў, иди лечись к психиатору

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год таму страшна збілі міліцыянты12

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год таму страшна збілі міліцыянты

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве беларуса затрымалі за захоўванне наркотыкаў. Яго знайшлі па паху3

На Любанскім вадасховішчы пабачылі вельмі рэдкую ў нас птушку

Стала вядома, як павялічыцца падатак на нерухомасць для фізічных асоб

Майстар даносаў з Германіі стаў мільянерам9

У Магілёве ствараюць мурал са львом ФОТАФАКТ3

«Калі застаняцеся, вас чакае смерць». У чаканні ўрагану «Мілтан» з Фларыды эвакуююць мільёны людзей

Лукашэнка атрымаў ад Расіі тую ж узнагароду, што і Мураўёў-Вешальнік. Хто яшчэ з беларусаў яе атрымліваў?37

«Рамштайн» адмянілі з-за Байдэна4

МТЗ пачаў выпуск газонакасілак на заводзе ў Смаргоні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год таму страшна збілі міліцыянты12

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год таму страшна збілі міліцыянты

Галоўнае
Усе навіны →