Расіяне сёння нанеслі 15 удараў па Харкаве: загінулі шэсць чалавек, 11 параненых
Удары былі нанесеныя па аб'ектах грамадзянскай інфраструктуры.
Расіяне сёння нанеслі 15 удараў па Харкаве: загінулі шэсць чалавек, 11 параненых, але, магчыма, колькасць ахвяраў вырасце.
Як паведаміў мэр Харкава Ігар Церахаў, акупанты таксама ўдарылі па транспартнай інфраструктуры і адным з падраздзяленняў камунальнага прадпрыемства, якое займаецца жыццезабеспячэннем горада.
Яшчэ адзін удар прыйшоўся па прыватным друкарскім прадпрыемстве.
Прадпрыемства займаецца звычайным друкам. Адбылося ўзгаранне цэха з паперай.
Каментары