Свет11

У Літве памежнікам дадуць цяжкое ўзбраенне

Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце заявіла, што літоўскія памежнікі да канца 2024 года атрымаюць для выканання сваіх задач цяжкое ўзбраенне. Яна сказала пра гэта падчас наведвання разам з прэм'ер-міністаркай Інгрыдай Шыманіце аэрадрома Палуксніс у Троцкім раёне, піша BNS.

Плот на літоўска-беларускай мяжы

«Міністэрства нацыянальнай абароны таксама будзе спрыяць забеспячэнню памежнікаў цяжкім узбраеннем. Я не хацела б заглыбляцца ў дэталі, таму што ўсё гэта яшчэ на стадыі абмеркавання», — сказала міністарка.

Паводле яе, такое рашэнне з'явілася ў адказ на ўрокі расійскай агрэсіі ва Украіну. 

У сваю чаргу, кіраўнік Памежнай службы Літвы Рустам Любаеў паведаміў, што цяжкое ўзбраенне будзе ўключаць як мабільную, так і стацыянарную тэхніку, і набудуць яго да канца 2024 года.

«Прынамсі, на першым этапе ўзбраенне, якое плануецца набыць, не патрабуе адмысловай падрыхтоўкі. […] Яго можна будзе выкарыстоўваць супраць вайскоўцаў і супраць пэўнай тэхнікі», — заявіў Любаеў.

Каментары1

  • ускосныя пацьвержаньні
    20.05.2024
    Значыць набліжаецца час уводу ва Ўкраіну войскаў NATO.

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай22

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай

Усе навіны →
Усе навіны

«У камеры 2х2 метры знаходзіцца восем чалавек». Сын галоўнага трэнера хакейнага «Дынама» адсядзеў на Акрэсціна і атрымаў дэпартацыю5

Рутэ: Украіна будзе сябрам НАТА4

Што будзе замест марафону салідарнасці?

Сілавікі затрымалі грамадзяніна Ізраіля за 18 каментароў пра Лукашэнку і сакратара Рады бяспекі9

Экс-кіраўніку страйкама «Нафтана» Вользе Брыцікавай дадалі тры гады калоніі5

У Слуцку шлагбаум прапароў салон аўтобуса

Ціханоўская расказала пра свае планы на выбары-202553

У Каменным Логу згарэла фура

Рэвалюцыя ў тэхналогіі «захоп руху» хутка зменіць свет гульняў, фітнесу і медыцыны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай22

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай

Галоўнае
Усе навіны →