На беларуска-літоўскай мяжы адзін з вагонаў грузавога цягніка адчапілі і не пусцілі ў Літву. Літоўскіх памежнікаў збянтэжыла літара Z, намаляванай фарбай на вагоне. Цягнік накіроўваўся транзітам праз Літву ў расійскую Калінінградскую вобласць.
Днём 9 траўня цягнік прыбыў на памежную з Беларуссю станцыю Кяна ў Літве. Аглядаючы яго, на адным з вагонаў літоўскія памежнікі заўважылі літару Z, намаляваную шэрай фарбай. Гэта стала прычынай таго, што далей вагон не пайшоў.
«Нельга адмаўляць, што гэтая літара ўспрымаецца ў Расіі як сімвал падтрымкі вайны і ўварвання ва Украіну», — адзначае памежная служба Літвы.
Каментары