Свет55

Больш за 30 тапельцаў ад пачатку года. Чаму ўкраінская памежная рака Ціса забірае жыцці?

Памежная рака стала месцам гібелі дзясяткаў украінцаў. Чаму яна такая небяспечная?

Рака Ціса. Фота: dpsu.gov.ua

Толькі за адзін дзень, як паведамляюць украінскія памежнікі, рака Ціса, якая падзяляе Украіну і Румынію, вынесла целы шасці чалавек. А ўсяго з пачатку года рака забрала жыцці 32 чалавек.

У пераважнай большасці выпадкаў гэта ўкраінцы, якія імкнуцца нелегальна пакінуць краіну. Ціса ўжо атрымала назву «ракі смерці».

Ціса — гэта самая вялікая рака Закарпацця, якая мае даўжыню амаль тысячу кіламетраў (966 км). Шырыня ракі на ўчастках з суседнімі Румыніяй і Венгрыяй дасягае 80 метраў, а глыбіня — 2,5 метра.

Рака плыткая толькі з боку Украіны. З другога боку яна глыбокая. Да таго ж рака становіцца вельмі небяспечнай, калі мяняецца ўзровень вады. Так, вясною яна папаўняецца талымі водамі, якія ў яе трапляюць з гор.

Акрамя таго, як тлумачыць  спікер Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны Андрэй Дземчанка, як і ўсе горныя рэкі, Ціса непрадказальная. У асобных месцах яна вызначаецца моцным цячэннем. На ёй сустракаюцца варонкі, якія зацягваюць людзей, ці намытыя равы, у якіх можа знаходзіцца розны друз, напрыклад, карэнні дрэваў ці бярвенні. Зачапіўшыся за іх, чалавек можа і не выкараскацца.

Фота: zahidnuy.kordon / Facebook

Як пішуць украінскія выданні, у памежных раёнах дзейнічаюць сапраўдныя злачынныя групоўкі. На іх працуюць мясцовыя жыхары, якія дапамагаюць ухілістам знайсці шлях да ракі праз некалькі ўзроўняў аховы. Яшчэ да вайны гэтыя сцежкі выкарыстоўвалі кантрабандысты.

Як сцвярджаецца, суправаджэнне да месца ля ракі каштуе ад 3 тысяч долараў. Чалавеку даводзяць, што рака неглыбокая і ўсё бяспечна.

Украінскія журналісты са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах пішуць, што ў маі, у сувязі з прыняццем новага закону аб мабілізацыі, спробы незаконна перасячы мяжу робяцца ўсё часцейшымі. Адпаведна вырасла і колькасць ахвяр. З пачатку месяца на рахунку ракі іх ужо восем.

Каментары5

  • Влад
    20.05.2024
    В Украине такая же диктатура  как в Беларуси или в России. Людей считают за крепостных!
  • Влад
    20.05.2024
    Украинская власть держит людей за крепостных! К слову , с завтрашнего дня Зеленский такой же самозванец как и Лука!
  • Правдоруб 54
    20.05.2024
    Влад, сладкий Владик, иди возьми в руки что-нить тяжелее стакана!
    В стране война! Ты на зарплате или действительно туп?

88-гадовы апальны экс-кіраўнік Пінскдрэва Арыніч жыве ў Беластоку ў здымнай кватэры за кошт сваякоў

88-гадовы апальны экс-кіраўнік Пінскдрэва Арыніч жыве ў Беластоку ў здымнай кватэры за кошт сваякоў

Усе навіны →
Усе навіны

Што адбываецца з кліматам? Такая спёка летам будзе заўсёды?5

Беларуса затрымалі пасля адпачынку ў Італіі3

«Выйшлі хлопчыкі з чамаданчыкамі». Лідар гурта РСП расказаў, як Лукашэнка прыязджаў на здымачную пляцоўку5

Рэспубліканская партыя афіцыйна вылучыла Трампа кандыдатам у прэзідэнты ЗША9

У Кабардзіна-Балкарыі беларус сарваўся са скалы2

Трамп назваў свайго кандыдата ў віцэ-прэзідэнты22

Некаторыя беларусы сустракалі ўчарашні ўраган, купаючыся ў возеры ВІДЭА

Змітра Дашкевіча будуць судзіць па новай крымінальнай справе ўжо на гэтым тыдні7

Латушка: Я магу баяцца піць ваду ці каву ў грамадскіх месцах14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

88-гадовы апальны экс-кіраўнік Пінскдрэва Арыніч жыве ў Беластоку ў здымнай кватэры за кошт сваякоў

88-гадовы апальны экс-кіраўнік Пінскдрэва Арыніч жыве ў Беластоку ў здымнай кватэры за кошт сваякоў

Галоўнае
Усе навіны →