Здарэнні66

Пад Віцебскам хлопец хацеў папужаць сяброў, прыкінуўшыся, што топіцца. У выніку патануў сапраўды 

Увечары 8 чэрвеня каля 21-й гадзіны кампанія маладых людзей прыехала адпачыць на возера Гародна ў вёсцы Сасноўка Віцебскага раёна. Гэтая паездка нечакана скончылася трагедыяй.

Фота ілюстрацыйнае

Адпачываючы на беразе возера, 18-гадовы навучэнец аднаго з віцебскіх каледжаў вырашыў выпіць джын-тоніку, пасля чаго хлопца пацягнула ў ваду купацца, нягледзячы на адгаворы сяброў.

Калі хлопец залез у ваду, то вырашыў пажартаваць з сяброў, стаў крычаць, што тоне, але хутка прызнаўся, што проста хацеў пазабаўляцца, пасля чаго паплыў далей.

Праз пэўны час студэнт схаваўся пад вадой і хлопцы падумалі, што ён ізноў жартуе. Але аказалася, што гэтым разам усё сур'ёзна — у 22:15 са дна возера ратавальнікі дасталі ўжо нежывое цела.

Каментары6

  • Жвір
    09.06.2023
    А ён што, сьпярша патануў, а потым патлумачыў, што хацеў папужаць сяброў ? Здаецца, што такое не магчыма. Ён сапраўды тануў, а сябры бяздзейнічалі, не рэагавалі.
    • антижир
      09.06.2023
      Жір, вы таксама не рэагавалі, калі "тапілі" мяне тут восенню 17 года (вы не памятаеце. ды й не важна)
      таму не вам пра сяброў казаць
  • ром
    09.06.2023
    але весела было)

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады1

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

54-гадовага беларуса знайшлі мёртвым у Антальі4

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам15

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы30

Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце 3

За ўдзел у пратэстах судзяць 29-гадовую настаўніцу сталічнай гімназіі4

Кіраўнік МАРГ распавёў, што гандлю варта ўспомніць з савецкага мінулага11

Паглядзіце, колькі мінчукоў стаяла ў чарзе па ваду на Вадохрышча ФОТЫ11

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады1

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →