Пракурор Міжнароднага крымінальнага суда запатрабаваў выдаць ордэр на арышт прэм'ера і міністра абароны Ізраіля
Аналагічнае патрабаванне тычыцца і лідараў ХАМАС.
Пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Ахмад Хан запатрабаваў выдаць ордары на арышт лідараў групоўкі ХАМАС, а таксама прэм'ер-міністра і міністра абароны Ізраіля.
У заяве сказана, што лідар ХАМАС Ях'я Сінгвар, камандзір ваеннага крыла Махамед аль-Масры і кіраўнік Палітбюро ХАМАС Ісмаіл Ханія датычныя да ваенных злачынстваў у Ізраілі — іх падазраюць у масавых забойствах, катаваннях, згвалтаваннях, захопе закладнікаў і іншых злачынствах.
Прэм'ер Ізраіля Біньямін Нетаньяху і міністр абароны Ёаў Галант падазраюцца ў забойствах, правакаванні голаду, знішчэнні, прычыненні пакут, пераследзе і іншых злачынствах у сектары Газа.
Калі ордары будуць выдадзены, краіны, якія ратыфікавалі Рымскі статут, будуць абавязаны арыштаваць падазраваных і перадаць іх у Гаагу.
Каментары