За сарваную галінку бэзу на вуліцы можна атрымаць гіганцкі штраф
Мінпрыроды папярэдзіла рамантыкаў.
Мінпрыроды вырашыла нагадаць, што нельга зрываць бэз, які расце на вуліцы ў месцах агульнага карыстання.
Пашкоджанне дрэў і кустоў забаронена заканадаўствам. А за парушэнне забароны будзе штраф — ад 200 да 2000 рублёў. Увогуле, бясплатны букет можа аказацца куды даражэйшым, чым у кветкавых крамах.
Пры гэтым ведамства нагадала, што за сарваны бэз на ўласных участках, вядома, ніякіх штрафаў не будзе.
Каментары