Суддзя Шміт быў выдатна заканспіраваным расійскім агентам — польскія эксперты
Якія довады прыводзяцца?
Як піша Wyborcza.pl, па неафіцыйнай інфармацыі польскага суддзю Томаша Шміта, які папрасіў абароны ў беларускіх уладаў, маглі адвесці ў Мінск праз Турцыю.
Па меркаванні былога афіцэра разведкі Польшчы Вінцэнта Северскага (Vincent V. Severski), з якім размаўляла выданне Onet.pl, за ўчынкам Шміта «стаяць расійскія спецслужбы».
«Зразумела, што ёсць асабістыя погляды, пытанні псіхічнага стану. Але я веру ў прынцып брытвы Окама: калі ёсць некалькі тлумачэнняў нейкай з'явы, то самае простае — праўда. Калі нешта пахне Крамлём, то гэта Крэмль», — цытуе выданне словы былога разведчыка.
Аб тым, што Шміт мог быць агентам Крамля, заявіў і іншы былы разведчык Роберт Хеда (Robert Cheda).
«Яго завербавалі не беларускія, а расійскія спецслужбы. Магчыма, рукамі беларусаў. Ён звычайны расійскі, а не беларускі агент», — цытуе яго словы выданне Fakt.pl.
Былы разведчык лічыць, што вярбоўка адбылася не ў апошнія тыдні ці месяцы. На погляд Хеда, Шміт (які прызнаўся, што браў удзел у дыскрэдытацыі суддзяў, якія ў 2019 годзе крытыкавалі ўлады за змены ў судовай сістэме, накіраваныя на абмежаванне яе незалежнасці) пасля змены ўлады ў Польшчы ў канцы мінулага года страціў сваю каштоўнасць.
Хеда лічыць, што з'яўленне Шміта ў Мінску — «мэтанакіраваная аперацыя па вывядзенні з краіны раней завербаванага «пагарэлага агента». Падставай для выкрыцця маглі паслужыць фінансавыя пытанні ці наяўнасць кампраметуючых матэрыялаў.
Цяпер, мяркуе Хеда, Шміт можа стаць кансультантам знешняй разведкі, які будзе аплачвацца Масквою.
Каментары
В каждой стране есть преступники, есть неадекваты, есть нормальные люди.
Чем больше внимания уделяют этому беглецу, тем довольнее Пу и ЛУ.