Грамадства1414

Колькі зарабляў і якой маёмасцю валодае суддзя, які збег з Польшчы ў Беларусь

Выглядае, Томаш Шміт пакінуў у Польшчы вялізарныя даўгі.

 Томаш Шміт на прэс-канферэнцыі ў Мінску, 6 мая

Журналісты money.pl паглядзелі дэкларацыю Томаша Шміта за 2022 год — дэкларацыя за 2023 год будзе апублікавана толькі ў другой палове гэтага года. 

З дэкларацыі Шміта вынікае, што яго заробак — больш за 22,5 тысячы злотых штомесяц (каля 5,5 тысяч даляраў). Ён не валодае ніякай нерухомасцю або рухомай маёмасцю, акрамя Skoda Fabia, 2015 года. 

Затое ў Шміта вялізарныя даўгі — пазыкі і крэдыты на суму 584 тысяч злотых — каля 145 тысяч даляраў. 

@nashanivanews Польскі суддзя папрасіў абароны ў беларускіх уладаў #польша #судья #беларусь #беларускаямова #нашаніва #лукашенко #кгб #минск ♬ Sun - Adrian Berenguer

Суддзя Томаш Шміт даў 6 мая прэс-канферэнцыю ў Мінску. Ён заявіў, што падпісаў заяву аб адстаўцы «з прычыны нязгоды з палітыкай і дзеяннямі ўладаў» і папрасіў абароны ў Беларусі. 

Ваяводскі адміністрацыйны суд Варшавы ўчора апублікаваў заяву, што Шміт знаходзіцца ў адпачынку з 22 красавіка па 10 мая, а старшыня суда пакуль не атрымліваў ад яго інфармацыі пра адстаўку.

Спецслужбы Польшчы пачалі правяраць, колькі сакрэтнай інфармацыі мог вывезці суддзя Шміт. 

Каментары14

  • Лал
    07.05.2024
    Доўг у 145 тысяч даляраў пры заробку ў 5.5 тысяч, гэта не такія ўжо і вялікія грошы, гэта яго заробак меней чым за 2.5 гады працы. Магчыма крыдыт ці іпатэку ўзяў, але прамяняў усё гэта на батон у сасуце стабільнасьці))
  • Лал
    07.05.2024
    даведка, мяркую, што на допыце ў губазіка ён агучыць зусім іншую лічбу, каб не скампраметаваць сасут стабільнасці з вечнымі папяццот)
  • Дзеці капітана Шміта
    07.05.2024
    Шчыра кажучы цяперашняя РБ кіруецца здрайцамі для здрайцаў і праз здраднікаў. Прыстасаванцы цяпер нумар адзін, абсалютна.

Трамп пазваніў Пуціну21

Трамп пазваніў Пуціну

Усе навіны →
Усе навіны

У Вілейскім раёне збіралі грошы на рэстаўрацыю старадаўняй царквы. У выніку з яе проста выкінулі ўсё старое6

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка26

«Наш робат стаяў за спінай Лукашэнкі на Нацыянальным сходзе». Паспяховы IT-бізнэсмен расказаў, чаму з'ехаў з краіны4

У Магілёве старшыня таварыстваў уласнікаў зрабіў грудзі жонцы і палюбоўніцы за грошы, якія збіралі на капітальны рамонт18

«Смаргонь» застаецца ў вышэйшай лізе

У Пінску пабывалі Круты і «Марафон адзінства»2

Тры гарады Беларусі першымі пяройдуць на электробусы4

2025 год можа стаць для Беларусі годам перамен, якіх беларусы баяліся57

Па загадзе беларуса ў расійскіх школах выраблялі шапачкі з фольгі для абароны ад НАТА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пазваніў Пуціну21

Трамп пазваніў Пуціну

Галоўнае
Усе навіны →