У Баранавічах па «народным» артыкуле будуць судзіць адразу восем чалавек
Напачатку вясны ў Баранавічах за ўдзел у пратэстах судзілі адразу 17 чалавек.
7 мая ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы суддзя Вікторыя Пакунова будзе разглядаць справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Па справе праходзяць адразу восем фігурантаў: Канстанцін Каляга, Эрык Каласоўскі, Іван Пацко, Аляксандр Лаўрушчык, Іван Дрык, Павел Сергіеня, Дзмітрый Філіповіч, Арцём Лапіч, піша «Вясна».
Напачатку вясны ў Баранавічах за ўдзел у пратэстах судзілі адразу 17 чалавек.
Каментары