Грамадства

Генпракуратура накіравала ў суд справу «аналітыкаў Ціханоўскай» і выбрала «кіраўніка»

Крымінальную справу ў парадку спецвытворчасці распачаў у студзені Следчы камітэт, аб'яднаўшы ў «экстрэмісцкае фармаванне» два дзясяткі экспертаў.

Аляксандр Дабравольскі. Фота: ОСЦ

Спецвытворчасць была распачатая ў дачыненні да Рыгора Астапені, Філіпа Біканава, Аляксандра Дабравольскага, Юрыя Дракахруста, Андрэя Казакевіча, Ганны Красулінай, Яўгена Крыжаноўскага, Дзяніса Кучынскага, Веранікі Лапуцькі, Аляксандра Лагвінца, Ганны Любаковай, Васіля Навумава, Марыі Рагавой, Пятра Рудкоўскага, Лесі Руднік, Наталлі Рабавай, Паўла Усава, Таццяны Чуліцкай, Аляксандра Шлыка, Кацярыны Шмацінай.

У СК лічаць, што « аналітыкі Ціханоўскай» выпрацоўвалі стратэгію і тактыку для барацьбы з беларускімі ўладамі, рыхтавалі тэзісы публічных выступаў для Ціханоўскай і публікацыі ў «дэструктыўных» рэсурсах, «накіраваныя на актывізацыю пратэстных настрояў і паглыбленне расколу ў беларускім грамадстве, узмацненне палітычнага і эканамічнага ціску на Рэспубліку Беларусь».

Цяпер Генпракуратура абвінавачвае названых людзей па наступных артыкулах:

змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса);

удзел у экстрэмісцкім фарміраванні — уваходжанне ў склад такога фармавання ў мэтах здзяйснення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці (ч. 3 арт. 361-1);

дапамаганне ў публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады; здзяйснення іншых дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы закліках, звернутых да замежнай дзяржавы, замежнай і міжнароднай арганізацыі, здзейсніць дзеянні на шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі і сеткі Інтэрнэт (ч. 6 арт. 16, ч. 3 арт. 361 (у рэдакцыі ад 26 мая 2021 года);

дапамаганне ў наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб (ч. 6 арт.16, ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

Абвінавачванне ў кіраўніцтве «экстрэмісцкім фармаваннем» выстаўленае Аляксандру Дабравольскаму.

Вярхоўны суд накіраваў справу для разгляду ў Мінскі абласны суд.

Каментары

«Ніхто не скажа пра гэта ўголас, але адзіная стратэгія на стале — зямля ў абмен на сяброўства Украіны ў НАТА»12

«Ніхто не скажа пра гэта ўголас, але адзіная стратэгія на стале — зямля ў абмен на сяброўства Украіны ў НАТА»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску зноў можна рэгістраваць ІП

Мужчына выжыў пасля сутыкнення з цягніком

Ізраіль пачаў наземную аперацыю на поўдні Лівана9

Лукашэнка ўжо не першы раз загадаў выпусціць беларускі мабільнік. А чым скончыліся папярэднія спробы?3

Быў ксяндзом — стаў шматдзетным бацькам. Былы святар расказаў, што яго да гэтага падштурхнула3

На Беларусь нясе хмары пылу з прыкаспійскіх стэпаў

У Чачні расказваюць, як у згарэлым дашчэнту будынку ацалеў партрэт Кадырава3

На Новы год у Беларусі чакаецца яшчэ большы прыток расійскіх турыстаў4

«15 хвілін несці х**ню з разумным выглядам». Як у шклоўскай калоніі здымалі фільм пра палітвязняў з удзелам Лукшы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ніхто не скажа пра гэта ўголас, але адзіная стратэгія на стале — зямля ў абмен на сяброўства Украіны ў НАТА»12

«Ніхто не скажа пра гэта ўголас, але адзіная стратэгія на стале — зямля ў абмен на сяброўства Украіны ў НАТА»

Галоўнае
Усе навіны →